Палякі на Вялікалітве (Беларусі)

Модераторы: goward, Vadim Deruzhinsky, Andrey Ladyzhenko

Сообщение Mihail Mitin » Пт апр 06, 2012 6:26 am

gervasij
98. Адкуль у Беларусі ўзяліся палякі?
. . . . . . . . . . . . . . .
http://www.bel-knight.com/library/viewa ... 9#097quest

Очень НЕ убедительно раскрыт вопрос №98.
Удивляет, что авторы не знают основ переписи 1897 года - по родному языку, а не кто как себя (или тебя) считает.
Mihail Mitin
 
Сообщения: 4609
Зарегистрирован: Вс дек 21, 2008 11:10 pm
Откуда: Минск

Сообщение gervasij » Пт апр 06, 2012 8:53 am

Mihail Mitin писал(а):
gervasij
98. Адкуль у Беларусі ўзяліся палякі?
. . . . . . . . . . . . . . .
http://www.bel-knight.com/library/viewa ... 9#097quest

Очень НЕ убедительно раскрыт вопрос №98.
Удивляет, что авторы не знают основ переписи 1897 года - по родному языку, а не кто как себя (или тебя) считает.


Спадар Mihail Mitin, дык давайце разам раскрыем пытаньне напоўніцу?



А пакуль што, чарговы аб'ект для зьнішчайльнай крытыкі...

130. Якія былі мэты польскага змагання з беларускім нацыянальным рухам у Заходняй Беларусі?

Польскія ўлады ў 20-30-х гадах праводзілі ў Заходняй Беларусі палітыку паланізацыі карэннага насельніцтва, каб зрабіць край этнічна польскім і такім чынам назаўсёды замацаваць сваё панаванне на нашых землях. «Крэсы Ўсходнія» - як яны называлі беларускія землі - мелі для тагачаснае Польшчы выключнае, перадусім эканамічнае, значэнне. Так, у бюджэце на 1924 год першыя два месцы ў структуры польскага экспарту займалі беларускі лес і ўкраінская нафта. Беларуская сыравіна і прадукцыя сельскае гаспадаркі (асабліва лён і вырабы з яго) фактычна трымалі канвертоўнасць польскай залатоўкі ў Эўропе. Вывозячы з беларускіх земляў каштоўную сыравіну, Польшча навадняла яе неканкурэнтаздольнымі на эўрапейскім рынку нізкаякаснымі таварамі.

Беларускае насельніцтва было заўсёдным чыннікам нестабільнасці, а пры пашырэнні нацыянальна-вызвольных ідэяў станавілася адкрыта пагрозлівай і варожай для польскай акупацыі сілай. «Вогнішча беларушчыны», паводле слоў аднаго з ідэолагаў польскай каланізацыі Заходняй Беларусі Ў.Студніцкага, стварала б сур'ёзную пагрозу каланіяльным планам Польшчы. Таму невыпадкова дзейнасць у Заходняй Беларусі нацыянальных арганізацыяў па выхаванні самасвядомасці, прапагандзе ідэі аб'яднання ўсіх беларускіх земляў у адну дзяржаву, выданне беларускамоўнай літаратуры, адкрыццё школ і навуковых установаў, іншыя формы працы выклікалі рэпрэсіі з боку польскай улады. Арышты беларускіх настаўнікаў і дзеячоў культуры, канфіскацыя газет і часопісаў, зачыненне беларускіх гімназіяў у Барунах, Наваградку, Клецку, Радашкавічах ды іншых месцах, публічныя судовыя працэсы над нашымі патрыётамі, катаванні беларускіх дзеячоў у турмах Лукішкі, Вронкі, у Картуз-Бярозе ды інш., дыскрымінацыйнае ў дачыненні да беларускага насельніцтва школьнае, аграрнае, рэлігійнае заканадаўства - вось няпоўны пералік рэаліяў з жыцця Заходняй Беларусі пад польскай уладай.

Уціск і дыскрымінацыя беларусаў набылі такія памеры, што супраць гэтага пачала выказваць свой пратэст міжнародная грамадскасць і нават некаторыя польскія дзеячы, як, напрыклад, С.Жаромскі, а таксама паасобныя палітычныя арганізацыі.
gervasij
 
Сообщения: 3361
Зарегистрирован: Вс авг 09, 2009 1:00 pm
Откуда: Vialikalitva (Belarus)

Сообщение Mihail Mitin » Пт апр 06, 2012 9:39 am

gervasij
Спадар Mihail Mitin, дык давайце разам раскрыем пытаньне напоўніцу?

Я не отношу себя к людям, которые хватаются за всё и "всё трахают, что шевелится" :wink:
Это - не в Ваш адрес.
У меня есть тема, "академический отпуск" после "Хронологии" уже как месяц закончился, работаю (когда позволяет время) плотно и целенаправлено.
А вопрос о поляках, как мне кажется, довольно сложный и требует углубленных знаний и МОЩНОЙ статистической базы.
Mihail Mitin
 
Сообщения: 4609
Зарегистрирован: Вс дек 21, 2008 11:10 pm
Откуда: Минск

Сообщение gervasij » Пт апр 06, 2012 9:53 am

Mihail Mitin писал(а):
gervasij
Спадар Mihail Mitin, дык давайце разам раскрыем пытаньне напоўніцу?

Я не отношу себя к людям, которые хватаются за всё и "всё трахают, что шевелится" :wink:
Это - не в Ваш адрес.
У меня есть тема, "академический отпуск" после "Хронологии" уже как месяц закончился, работаю (когда позволяет время) плотно и целенаправлено.
А вопрос о поляках, как мне кажется, довольно сложный и требует углубленных знаний и МОЩНОЙ статистической базы.


Згодзен з "палякамі" ,не згодзен з тым ,што "Это - не в Ваш адрес." ))
gervasij
 
Сообщения: 3361
Зарегистрирован: Вс авг 09, 2009 1:00 pm
Откуда: Vialikalitva (Belarus)

Сообщение Mihail Mitin » Пт апр 06, 2012 2:11 pm

gervasij
.....не згодзен з тым ,што "Это - не в Ваш адрес." ))

Вот вернетесь в Беларусь и с трапа самолета воскликнете :
" Я привез тебе (Родине - Матери) - ДЕФИЦИТ !"
Родина - Мать : "Какого?"
Вы (с гордостью) : " ИММУННОГО!"
:wink:
Mihail Mitin
 
Сообщения: 4609
Зарегистрирован: Вс дек 21, 2008 11:10 pm
Откуда: Минск

Сообщение gervasij » Чт июн 14, 2012 10:08 am

Уладзімір Караткевіч, нашчадак шляхціца -паўстанца 1863г. у "Каласах пад сярпом тваім" на прыкладзе галоўнага героя апавядае пра складаныя этнічныя адносіны паміж.... Тут кавалак рамана, які разьбіты на тры частцы. Пампуйце разам і слухайце адну за адной. Асалода!!!!
Ролі гуляюць шляхцюкі- ліцьвіны-беларусы, караняжы, немец, расеец, летувіс і беларусы-польскія падбрэхачы.

Название: 00088.mp3
Размер: 6.95 Мб
Доступен до: 2012-07-14 11:54:40
Ссылка для скачивания файла: http://ifolder.ru/31092434

Файл № 31092435 подтвержден
Название: 00089.mp3
Размер: 9.40 Мб
Доступен до: 2012-07-14 11:54:40
Ссылка для скачивания файла: http://ifolder.ru/31092435

Название: 00090.mp3
Размер: 6.43 Мб
Доступен до: 2012-07-14 11:54:40
Ссылка для скачивания файла: http://ifolder.ru/31092436


Учора прачытаў Яна Ходзьку "ВЫЗВАЛЕНАЯ ЛІТВА".
Ян (Іван) ХОДЗЬКА, БАРЭЙКА (24 чэрвеня 1777, мяст. Крывічы Вілейскага пав. Мінскай губ., цяпер Мядзельскі р-н Мінскай вобл. — 10 лістапада 1851, Мінск; Псеўданімы: Ян са Свіслачы, Jan ze Świsłoczy) — пісьменнік, драматург, грамадскі дзеяч. Бацька Язэпа Ходзькі, Міхала Ходзькі, Станіслава Ходзькі і Аляксандра Ходзькі.

Яскравы прыклад ліцьвіна, які пажадаў перавараціцца ў паляка. Хоць і добра напісаў, але робіць ўсё вакол сабе польскім і толькі і мроіць даолучыць сваі землі да Польшчы. Магчыма,пра яго ці нейкіх ягоных родных і вядецца ў гукавым урыўцы,што вышэй.
gervasij
 
Сообщения: 3361
Зарегистрирован: Вс авг 09, 2009 1:00 pm
Откуда: Vialikalitva (Belarus)

Сообщение gervasij » Сб июл 28, 2012 11:22 am

Калі ад тэрыторыі Рэчы Паспалітай адцяпаць Русь, Літву, Жмудзь,Прусію,Інфлянты то застанецца невялікая Карона, якая з-за адсутнасці маскоўскага суседа толькі і рабіла, што пакрысе набірала моц,пакуль іншыя сплывалі ў крыві... Вось такі кулеш...з бігусам..
Ці, я вельмі дрэнна знаю гісторыю Польшчы...

Изображение
gervasij
 
Сообщения: 3361
Зарегистрирован: Вс авг 09, 2009 1:00 pm
Откуда: Vialikalitva (Belarus)

Сообщение gervasij » Пт авг 03, 2012 9:45 am

Мапа выдрана з польскай брашуры пра тое, як летувісы змагаліся з польскімі "акупантамі" - рэпрэсіі, зацісканьне ў кут і г.д.
Цікава, што добра бачан накірунак генеральнага наступленьня "пальшчызны" на летувісаў - пераважна з тэрыторыі Вялікалітвы/Беларусі/... прычым, прасунуліся г.зв.палякі.. даволе далёка на Захад..
Калі памятаць, што палякі да 1839/40 нібыта афіцыйна ня мелі правоў сяліцца на тэр.ВКЛ, то непераканаўчымі выглядаюць лічбы - болей 75 % польскай народнасці за нейкія 80 год /мапа адлюстроўвае стан на 1922-26 гады/.
Изображение
gervasij
 
Сообщения: 3361
Зарегистрирован: Вс авг 09, 2009 1:00 pm
Откуда: Vialikalitva (Belarus)

Сообщение gervasij » Чт авг 23, 2012 11:40 am

http://arche.by/by/page/science/11634
Лідчына: польскі тэрор супраць беларускіх настаўнікаў
тэкст: Арцём Аблажэй
крыніца: reha.of.by
апублікавана: 16:48 20/08/2012
Друкаваць
3
У той час, калі Беларусь была пад акупацыяй гітлераўцаў, з зайздроснай энергіяй працавала настаўніцтва Лідчыны, якое, як вядома, глынула немалую долю паланізацыі за міжваенныя гады. Каб не даць ёй і зараз аднавіць свае пазіцыі, згуртаваныя вакол беларускай нацыянальнай ідэі сілы актыўна ўключыліся ў працу. Усіх радавала, што зараз яна вядзецца на роднай мове карэннага насельніцтва гэтага краю.

Характэрна, што на яго тэрыторыі нацыянальная сістэма адукацыі не перажывала спаду нават і пасля таго, як у многіх месцах па волі партызанаў яе пачалі настойліва разбураць, тлумачачы тым, што яна нібыта служыць толькі інтарэсам акупацыйных уладаў, а не беларускаму народу. У 1943-44 н.г. на Лідчыне заняткі вяліся ў 397 пачатковых беларускіх школах.

Такое зусім не радавала тых, хто ў міжваенны перыяд усяляк перашкаджаў стварэнню тут нацыянальных школ для беларусаў. Экстрэмісцкі настроеныя польскія колы ніяк не жадалі пагадзіцца з панаваннем беларускай нацыянальнай школы ў тых месцах, дзе незадоўга да 17 верасня 1939 года баяліся нават слова сказаць у яе падтрымку. На барацьбу з беларусізацыяй асветы ахвотна падключыліся жаўнеры польскай Арміі Краёвай, даволі часта выкарыстоўваючы дзеля гэтай мэты фізічную расправу з настаўнікамі.

Калі ў 1943 годзе не ўдалося застаць дома настаўніцу Анастассю Макарэвіч з вёскі Навасады, каты забілі траіх яе малалетніх дзяцей, аднаго – у калысцы. У маі 1944 года акаўцы расстралялі ў вёсцы Беліца настаўніка-пенсіянера разам з яго дзецьмі.

Гэтыя варварскія ўчынкі вельмі проста папоўніць прыкладамі з іншых мясцовасцяў, у прыватнасці з Крэва Смаргонскага раёна.

Стараннямі протаіерэя, настаяцеля прыхода Міхаіла Леванчука тут у гады акупацыі была заснавана беларуская школа. Настаўнікамі ў ёй працавалі ягоная дачка Ларыса і пляменніца Валянціна. Усе яны ўтраіх у сакавіку 1944 года былі расстраляны польскімі бандытамі. Мясцовыя прыхаджанне зрабілі вылізныя маніфэстацыйныя хаўтуры свайму ахвярнаму святару і настаўніцам.

На тэрыторыі Шчучынскага раёна ад рук акаўцаў загінулі кіраўнік школы Язэп Клышэвіч, Пётр Рандарэвіч. Ахвярамі польскіх жаўнераў у Сямяцічах (Брэстчына) сталі былы дырэктар мясцовай даваеннай рускай школы Шыманскі і два яго непаўналетнія сыны.

Незаменнай стратай для беларускіх нацыянальна-патрыятычных сіл стала забойства акаўцамі ў пачатку 1944 года Мікалая Чарнецкага. Ён і ў даваенны час праследаваўся польскімі ўладамі за сваю самаахвярную працу на карысць беларускай справе. Мікалай Антонавіч выкладаў гісторыю і геаграфію Беларусі. За свае шырокія веды хутка здабыў ад вучняў паважную мянушку “Пан прафесар”. Ён не толькі дасканала ведаў свае прадметы, але быў знаўцам літаратуры і філасофіі. Акрамя польскай і беларускай мовы, вольна валодаў чэшскаю, ведаў латынь. Не застаўся незаўважаны і яго патрыятызм. Паміж сабою гімназісты не раз гаварылі: “Пан прафесар цалкам закаханы ў Беларусь”. Гэта былі словы ўдзячнасці і пахвалы. Акрамя штодзённых заняткаў, М.Чарнецкі кіраваў пасяджэннямі літаратурнага гуртка. На жаль, яго педагагічны талент не паспеў раскрыцца ў поўнай меры. У 1931 г. улады закрылі Клецкую гімназію. Праз год была ліквідавана настаўніцкая семінарыя ў Вільні, а яшчэ пазней – гімназія ў Навагрудку.

У тых умовах Мікола Чарнецкі пераехаў у Вільню. Быў сябрам Беларускага Навуковага Таварыства, разам з аднадумцамі выдаваў грамадска-палітычны часопіс “Золак”. Толькі пасля верасня 1939 г. зноў змог вярнуцца да настаўніцтва. Працаваў дырэктарам школы ў Крынках, на Беласточчыне, а потым узначаліў раённы аддзел народнай асветы. Але і на гэты раз перыяд настаўніцтва аказаўся нядоўгім. Нямецкая акупацыя перакрэсліла ўсе планы. Чарнецкі адмовіўся супрацоўнічаць з гітлераўцамі, хаця прапановы ў гэтым накірунку і паступалі. Але найбольш небяспечнымі аказаліся дзеянні польскага падполля, якое скарысталася сітуацыяй для вынішчэння беларускай інтэлігенцыі, развязаўшы супраць яе сапраўдны тэрор. На пачатку студзеня 1944 г. узброеная група напала на дом сястры Міколы Чарнецкага і забрала настаўніка з сабой. Толькі праз некалькі тыдняў яго цела, са слядамі жорсткіх катаванняў, было знойдзена ў адной з вёсак. Беларускага настаўніка пахавалі на праваслаўных могілках у Беластоку. На таблічцы ўказана дата смерці: 19 студзеня 1944 г. Так загінуў адзін з найбольш таленавітых выкладчыкаў Клецкай беларускай гімназіі. Чалавек, пра якога сябры казалі: “Гэта быў камень, крышталь, цвёрды і непахісны ідэаліст, гатовы на ўсё, акрамя здрады дзеля кавалка хлеба”.

Такія шчырыя беларускія патрыёты былі зусім не патрэбны акаўцам…

Крыніцы:
Л. Лыч «Нацыянальна – культурнае жыццё на Беларусі ў часы вайны»
Ю. Грыбоўскі «Польска-беларускі канфлікт у Генеральнай акрузе Беларусь»
В. Сліўкін артыкул «Грамадзянская вайна на Лiдчыне ў 1944-1954 гг.», часопіс "Лідскі Летапісец"

www.kleck.by

На фота:
Настаўнікі Клецкай беларускай гімназіі: дырэктар Рыгор Якубёнак, Мікола Чарнецкі, выкладчык хіміі і біялогіі Вячаслаў Арэнь, матэматык Мікалай Рудакевіч. Клецк, ліпень 1931 г.

http://arche.by/get_img?ImageWidth=430& ... geId=22232
gervasij
 
Сообщения: 3361
Зарегистрирован: Вс авг 09, 2009 1:00 pm
Откуда: Vialikalitva (Belarus)

Re: Палякі на Вялікалітве (Беларусі)

Сообщение gervasij » Ср фев 06, 2013 2:01 pm

Якая ж то праўда на свеце? 67 гадоў з часу забойстваў беларусаў Падляшша польскімі партызанамі
На мінулым тыдні ў Бельску адбылася паніхіда на гарадзкіх вайсковых могілках.
03:07, 06.02.2013
Абноўлена ў 09:59, 06.02.2013 |


Share on twitter Share on odnoklassniki_ru More Sharing Services
8

Помнік забітым беларусам на Бельскіх вайсковых могілках.
Служыў праваслаўны бацюшка, паміналі зусім не вайсковых людзей, а 30 мірных жыхароў Падляшша, якія загінулі 67 гадоў таму. Некаторых зь іх застрэлілі. Ім, так сказаць, пашанцавала. Бо большасьць зь іх, як здаецца, забілі абухом сякеры.

Асаблівыя могілкі

Дзіўныя гэтыя вайсковыя могілкі ў Бельску. У камуністычны час там былі толькі сымбалічныя магілы савецкіх салдатаў, якія загінулі ў 1944 годзе, вызваляючы Беласточчыну ад немцаў. Пасьля палітычнага пералому 1989 году на іх зрабілі таксама месца і для змагароў антыкамуністычнага падпольля, то бок тых, хто змагаўся і супраць савецкіх салдатаў, якія вярталіся пасьля здабыцьця Бэрліну дахаты. А ў 2002 годзе там зьявіўся помнік 30 фурманам, праваслаўным беларусам, якіх забілі згаданыя антыкамуністычныя змагары.

То бок на гэтым бельскім могільніку ляжаць парэшткі і забойцаў, і іхніх ахвяраў, як у мэтафарычным, так і літаральным сэнсе. Зразумела, паніхіды там служаць у розныя дні, з розных нагодаў і розныя служкі-то праваслаўныя бацюшкі, то каталіцкія ксяндзы.

Крывавы рэйд

30 падляскіх сялянаў забілі жаўнеры з аддзелу гэтак званага Нацыянальнага вайсковага задзіночаньня (Narodowe Zjednoczenie Wojskowe), створанага тымі вайскоўцамі Арміі Краёвай, якія не пагадзіліся на яе фармальны роспуск у пачатку 1945 году. Аддзелам кіраваў капітан Рамуальд Райс (псэўданім «Буры»), які ў 1944 годзе перайшоў з АКаўцамі зь Віленшчыны на Беласточчыну. Пасьля роспуску Арміі Краёвай «Буры» ўступіў у камуністычнае Войска Польскае, але неўзабаве дэзэртыраваў зь яго і пайшоў у антыкамуністычнае падпольле. У гісторыі Беласточчыны «Буры» запісаўся перш за ўсё як выканаўца крывавага рэйду пад канец студзеня і на пачатку лютага 1946 году, у выніку якога было спалена пяць вёсак і загінулі 79 чалавек, праваслаўных беларусаў, уключна з малымі дзецьмі, жанчынамі і старымі. Шмат хто зь іх згарэў у падпаленых хатах.

Паводле таго, што здолела выявіць сьледзтва ў справе рэйду (матэрыялы гэтага сьледзтва я гартаў у беластоцкім судзе ў пачатку 1990-х), 28 студзеня 1946 «Буры» са сваім аддзелам (у якім было каля 200 чалавек, як былых АКаўцаў зь Віленшчыны, так і мясцовых палякаў) апынуўся каля вёскі Лозіцы. Там аддзел запыніў абоз фурманак, якім мясцовыя сяляне на загад улады ехалі на нарыхтоўку дроваў для школы.

29 студзеня аддзел «Бурага» зрабіў бравурны напад на савецкі гарнізон у Гайнаўцы, забіўшы двух савецкіх салдатаў і ўзяўшы ў палон падпалкоўніка (якому, паводле матэрыялаў пазьнейшага сьледзтва, удалося ўцячы).

30 студзеня аддзел «Бурага», праяжджаючы празь вёску Краснае Сяло, пастанавіў памяняць некаторых вазакоў і загадаў солтысу ў вёсцы падрыхтаваць новыя падводы. З Краснага Сяла выехалі з аддзелам 12 фурманаў, вярнуліся дадому чацьвёра.

31 студзеня аддзел «Бурага» апынуўся ў лесе каля вёскі Старыя Пухалы. Фурманаў, якія ўмелі перажагнацца па-каталіцку і згаварыць пацер па польску, ён адпусьціў дадому. А іншых — загадаў забіць. Людзі ў Пухалах потым казалі, што ў тую ноч у вёсцы чуваць было крыкі катаваных людзей і толькі нешматлікія стрэлы. Хутчэй за ўсё, фурманаў затаўклі абухамі сякер, а стралялі толькі ў тых, якія спрабавалі ўцякаць. Агулам — 30 чалавек, з 12 вёсак: Краснае Сяло, Збуч, Чыжы, Вялікія Пасечнікі, Ягаднікі, Лозіцы, Махнатае, Залешаны, Ракавічы, Крывая, Арэшкава, Выганоўская Волька.

1 лютага «Буры» спаліў вёскі Залешаны і Выганоўскую Вольку. У Залешанах «Буры» загадаў сабраць усіх людзей на сход у адной хаце, дзьверы да якой яго жаўнеры потым завязалі і хату падпалілі. Шмат людзей абгарэла, але ніхто не загінуў, бо людзі ўрэшце высадзілі дзьверы і кінуліся ўцякаць. Я быў у Залешанах у 1990 годзе, гаварыў са сьведкамі таго часу. Яны мне казалі, што жаўнеры, якім было загадана вартаваць хату, пакуль яна не згарыць дашчэнту, стралялі па людзях, якія ўцякалі ў поле, але хутчэй паўзьверх іх, каб не пацэліць. Парадаксальна, у вёсцы загінулі людзі, якія на сход не прыйшлі. «Буры» загадаў падпаліць усю вёску, і 15 чалавек, уключна зь дзецьмі і жанчынамі, або згарэлі ў полымі, або былі застрэленыя на панадворках, калі спрабавалі ратавацца ад пажару. У далучаным відэароліку Пётр Младзяноўскі, жыхар Залешанаў, распавядае пра той крывавы дзень у сваёй вёсцы. Яму тады было шэсьць гадоў, і ён быў у палаючай хаце, зь якой спрабаваў уцячы акном яшчэ перад тым, як ашалелыя ад жаху людзі выламалі дзьверы. Пётр Младзяноўскі гаворыць на падляскай гаворцы сваёй вёскі.

2 лютага аддзел «Бурага» спаліў вёску Зані (забіўшы 24 чалавекі) і Шпакі (загінулі 9 чалавек). Я быў у Занях у 1990 годзе і гаварыў са сьведкамі той трагедыі. Калі хто хоча ведаць, як выглядае падляская вэрсія беларускай Хатыні, можа пачытаць мой артыкул з таго часу, апублікаваны ў «Ніве» ў траўні 1990. Асобам з далікатнымі нэрвамі чытаньне не рэкамэндуецца.

«Бурага» камуністы злавілі ў 1948 годзе, судзілі ў Беластоку і павесілі ў 1950-м. У судзе «Буры» сваёй віны не прызнаў, звальваючы адказнасьць за спаленыя вёскі і забітых беларускіх сялян на свайго намесьніка.

Потым

Мы, пакаленьні падляскіх беларусаў, народжаных пасьля вайны, вырасьлі, так бы мовіць, у зарыве ад гэтых пажараў з студзеня-лютага 1946-га. Мы ня ведалі жахлівых падрабязнасьцяў усіх гэтых 79 забойстваў, але таго, што ведалі, нам хапала, каб разумець, хто паляк, а хто свой. Калі я сёньня думаю, а што насамрэч зьяўляецца той найважнейшай гістарычнай падзеяй, якая застаецца ў сьвядомасьці ўсіх беларусаў Беласточчыны і ў ацэнцы якой яны абсалютна згодныя, дык прыходжу да высновы, што гэта якраз тыя палаючыя вёскі і тая нявінная кроў зь зімы 1946. Усё іншае мела значна меншае значэньне ў параўнаньні з гэтай этнічнай чысткай, праведзенай палякамі над беларусамі.

Цягам усяго камуністычнага пэрыяду ніхто не пісаў праўды пра Зані і Залешаны. Нават камуністы, якія засудзілі «Бурага» на сьмерць, ня ведалі, як да гэтай тэмы падступіцца. Забітыя з Занёў і Залешанаў былі оптам залічаныя ў ахвяры «змаганьня за ўмацаваньне народнай улады», але нават для камуністычных публіцыстаў гэткае акрэсьленьне гучала вельмі фальшывай нотай. Якім чынам змагалася за ўладу чатырохгадовае дзіця з Занёў, якое забілі разам зь яго васьмідзесяцігадовым дзедам? Слова «генацыд» у гэтым кантэксьце было забароненае, а слова «этнічная чыстка» тады ніхто не ўжываў.

У посткамуністычнай Польшчы «Бурага» рэабілітавалі. Суд у Варшаве ў 1995 годзе вырашыў, што палячы беларускія вёскі і забіваючы мірнае насельніцтва, Рамуальд Райс знаходзіўся ў «абставінах вышэйшай неабходнасьці, якая прымушала яго рабіць дзеяньні не заўсёды адназначныя этычна». Гэта ня жарт, а афіцыйная фармулёўка рашэньня аб рэабілітацыі.

Беларусы спахапіліся запозна, тым ня менш заснавалі Камітэт сем’яў забітых фурманаў, якому пасьля доўгіх гадоў валтузьні з афіцыёзам удалося перапахаваць парэшткі закатаваных фурманаў на вайсковым могільніку ў Бельску і паставіць помнік з высечанымі на ім імёнамі ахвяраў і іх ката.

Сьледзтва ў справе крывавага рэйду «Бурага» доўгія гады вёў Інстытут нацыянальнай памяці — інстытуцыя, якая займаецца «злачынствамі супраць польскай нацыі». Інстытут спыніў гэтае сьледзтва ў 2005 годзе, зрабіўшы выснову, што дзеяньні «Бурага» ў студзені-лютым 1946-га на Беласточчыне «мелі прыкметы генацыду». Але гэтае рашэньне ня мела ніякіх наступстваў, то бок, нікога ў гэтай справе дадаткова не абвінавацілі, не адмянілі рэабілітацыі «Бурага» і ня выплацілі ніякай кампэнсацыі сем’ям закатаваных і спаленых людзей.

Ужо некалькіх гадоў чуваць галасы, што сем’ям забітых фурманаў трэба падаць калектыўны пазоў у суд супраць дзяржавы, якая рэабілітавала злачынцу, адказнага за генацыд, і выплаціла кампэнсацыю яго сям’і, а пры гэтым ніяк ня ўважыла сем’яў ахвяраў. Гаварылі пра гэта і пасьля сёлетняй паніхіды.

«Якая ж то праўда на светі?» — пытаецца рытарычна ў відэароліку Пётр Младзяноўскі з Залешанаў, згадваючы рэабілітацыю «Бурага».

На рытарычныя пытаньні наогул ня варта адказваць, але я адкажу: якраз такая праўда на светі.

Чытаць цалкам http://nn.by/?c=ar&i=104462
gervasij
 
Сообщения: 3361
Зарегистрирован: Вс авг 09, 2009 1:00 pm
Откуда: Vialikalitva (Belarus)

Re: Палякі на Вялікалітве (Беларусі)

Сообщение gervasij » Чт фев 07, 2013 8:25 pm

Изображение
2005
150 s., 24 cm


Spis treści
Wstęp Jan Jerzy Milewski Wykaz skrótów
Krystyna Gomółka
Białorusini wobec państwa polskiego i Polaków w latach trzydziestych XX wieku
w województwie białostockim ..................................................................... .7
Marek Wierzbicki
Białorusini wobec władz sowieckich i Polaków w latach 1939-1941........... 22
Wojciech Śleszyński
Polacy wobec władzy sowieckiej i Białorusinów w latach 1939-1941..................... 34
Dyskusja..................................................................................................................................40
Jerzy Iironek
Stosunki polsko-białoruskie w Okręgu Białostockim 1941-1944........................................43
Henryk Pisku nowi cz
Polskie podziemie a kwestia białoruska w latach 1941-1944.............................................. 49
Helena Głogowska
Przejawy białoruskiego życia kulturalnego na Białostocczyżnie w latach 1941-1944....... (A
Dyskusja..................................................................................................................................71
Eugeniusz Mironowicz
Polityka władz polskich wobec Białorusinów. Stosunek ludności białoruskiej
do państwa polskiego (1944-1956)....................................................................................... 77
Paweł Kalisz, Piotr Łapiński
Polskie podziemie niepodległościowe wobec ludności białoruskiej
na Białostocczyżnie po 1944 roku (zarys problematyki) ....................................................... 86
Sławomir Iwaniuk
Represje polskiego podziemia wobec ludności białoruskiej
na Białostocczyżnie po lipcu 1944 roku.................................................................................
Dyskusja .
.............................104
Tomasz Danilecki
Funkcjonariusze narodowości białoruskiej w Powiatowym Urzędzie Bezpieczeństwa Publicznego w Bielsku Podlaskim w latach 1944-1956 (zarys problematyki)....................
Marcin Zwolski
Rywalizacja zawodowa Polaków i Białorusinów w więziennictwie białostockim
po 1944 roku...........................................................................................................................118
Krzysztof Sychowlcz
Władza ludowa a Kościół prawosławny w województwie białostockim
w latach 1944-1956...............................................................................................................125
Dariusz Olszewski
Wątek stosunków polsko-białoruskich w śledztwach prowadzonych przez Oddziałową Komisją Ścigania Zbrodni przeciwko Narodowi Polskiemu w Białymstoku........................137
Dyskusja.................................................................................................................................142
Indeks osób..........................

Можа, хто мае?
gervasij
 
Сообщения: 3361
Зарегистрирован: Вс авг 09, 2009 1:00 pm
Откуда: Vialikalitva (Belarus)

Re: Палякі на Вялікалітве (Беларусі)

Сообщение gervasij » Сб мар 09, 2013 3:55 pm

Той яшчэ угар, той яшчэ энтузіазм..
Рэакцыя апалячанай шляхты -Грабоўскага, далекага патомка Рэйтана і Вайніловіча,далёкага патомка Вайніловічаў..)

А Карона?
Караняжы зноў паказалі, што гандляваць чужымі землямі заўсёды лепей, чым сваімі)

"Kainie Grabski! Bądź kroć kroci razy przeklęty!" - zawołał z sejmowej galerii prawnuk Tadeusza Rejtana w dniu ratyfikacji przez Sejm traktatu ryskiego. Traktat ten, kończący wojnę polsko-bolszewicką, był negocjowany przez delegację sejmową pod przewodnictwem Jana Dąmbskiego, zaś "Kain Grabski", czyli Stanisław Grabski, ku zaskoczeniu szefa bolszewickiej delegacji Joffego, przeforsował ustanowienie granicy polsko-sowieckiej na zachód od Mińska, pozostawiając za kordonem na pewną śmierć od bolszewików polskich ziemian i zagrodową szlachtę, a całą resztę - na udrękę, często też kończącą się tragiczną śmiercią.

marcin1988:26.02.2012 17:47

Kordon ryski granicą II rozbioru !!! „Doszła informacja o podpisaniu w Rydze projektu umowy pokojowej, zgodnie z którą granica kresów wschodnich pozostawia w rękach bolszewików Mińsk, stolicę Białorusi! Okropna rzecz, Polska przekreśla całą swą wielowiekową pracę kulturową na wschodzie, nasza misja skończona, Maur może zejść. W ciągu więcej niż 100 lat po rozbiorach, zachowywaliśmy na Białorusi wiarę katolicką, polską ideę, tradycje narodowe, znosiliśmy dyskryminujące ustawy, prześladowania, krwią płaciliśmy za granice 1772 roku, w ostatnich latach oddaliśmy wszystkich swoich synów do szeregów, plony naszej ziemi na potrzeby wojska, a pieniądze na pożyczkę państwową, i w ostatnim momencie Polska wyrzeka się Mińska, gdzie tyle naszej pracy organizacyjnej poszło marnie. Polska traci możliwości dla własnej kolonizacji, a dzieląc Białoruś stwarza wieczną irredentę, niby nie zauważając przykładu Wschodniej Galicji. Wieczna hańba tej komisji pokojowej…” Edward Woyniłłowicz, obywatel Mińska, fundator kościoła pw. śś. Szymona i Heleny w Mińsku, aktywnie wspierał białoruskie narodzenie narodowe; umarł na wygnaniu w Bydgoszczy, na nagrobku zamieszczono napis: "Traktatem ryskim z swej ziemi wygnany, deptać musiałem obce łany".

http://www.kresy.pl/?forum/poczet-kaino ... ch,0,0,821
gervasij
 
Сообщения: 3361
Зарегистрирован: Вс авг 09, 2009 1:00 pm
Откуда: Vialikalitva (Belarus)

Re: Палякі на Вялікалітве (Беларусі)

Сообщение skorynapiterski » Сб мар 09, 2013 4:39 pm

Тяжеловато читать по-польски.
skorynapiterski
 
Сообщения: 3449
Зарегистрирован: Пт апр 25, 2008 10:48 am
Откуда: Minsk

Re: Палякі на Вялікалітве (Беларусі)

Сообщение gervasij » Пн ноя 04, 2013 12:31 am

Вось такія сьпевы.. Неблага пачуваюцца тутэйшыя "палякі"..
www.youtube.com/watch?v=tis6DkxwAeY#t=46
01:07:00
Drużyna Harcerska "Szare Wilki" im. K. Kalinowskiego, Smorgoń, Białoruś
gervasij
 
Сообщения: 3361
Зарегистрирован: Вс авг 09, 2009 1:00 pm
Откуда: Vialikalitva (Belarus)

Пред.

Вернуться в История

Кто сейчас на конференции

Сейчас этот форум просматривают: Google [Bot] и гости: 50