http://news.tut.by/culture/293730.html? ... evant-news
Лонданскія беларусы атрымалі “Статут ВКЛ” яшчэ 28 год назад
Па словах айца Аляксандра, калісьці гэта выданне належала вядомаму віцебскаму этнографу Аляксею Сапунову, аб чым сведчыць ягоная асабістая пячатка на старонках рарытэта. У “Скарынаўку” ж выданне перадаў адзін з беларускіх эмігрантаў у ЗША. “Адмыслова для гэтага я ў 1974 годзе нават лятаў у Нью-Ёрк”, - прыгадвае кіраўнік бібліятэкі.
Ён распавядае, што з просьбай паглядзець на артэфакты эпохі ВКЛ у Беларускую бібліятэку звярталіся нават з літоўскай амбасады ў Лондане. “Асабліва маладзёны былі вельмі здзіўленыя, калі я паказаў ім арыгінал “Статута” на старабеларускай мове. Ім жа з пялюшак распавядаюць, што ён пісаны па-літоўску. Прапанаваў пачытаць. “Не, - кажуць, - мова змянілася”. “А я ж, беларус, магу чытаць, - адказваю, - і разумею нават” – смяецца Надсан.
“Трэці Статут ВКЛ” – гэта толькі адна перліна з “вялікалітоўскай” калекцыі “Скарынаўкі”. Тут можна ўбачыць фрагменты “Бібліі”, выдадзенай усходнеславянскім першадрукаром Францыскам Скарынам у 1518-1519 гадах, татарскі "Аль-Кітаб", пісаны па-беларуску арабскімі літарамі ў 16 стагоддзі, больш за 100 унікальных карт і шмат што яшчэ. Многіх з гэтых рэліквій, карпатліва сабраных па ўсім свеце, няма ў Беларусі.
“Мы збіралі на эміграцыі ўсё, што было магчыма, каб захаваць нашу багацейшую гісторыю і культуру”, - кажа айцец Аляксандр Надсан. Тым часам, ад моманту афіцыйнага адкрыцця ў 1971 годзе Беларускую бібліятэку і музей імя Ф. Скарыны ў Лондане наведалі некалькі тысяч беларусаў і замежнікаў - усе хто цікавіцца Беларуссю і яе шматвяковай спадчынай.
----------
Яшчэ адзін цвік..
летувісы, пачуўшы, што ліцьвіны пачалі зьбіраць грошы на Статут, сказалі, што прэтэндаваць на яго ня будуць, бо маюць аж 20 ці колькі там асобнікаў.
Толькі зараз я зразумеў, што суседзі нашыя.. зусім ня нашыя дабразычліўцы. Бо,добры сусед проста падараваў бы тое, што ня толькі ягонае, але й чаго ў яго шмат.