100 славутых беларусаў

Модераторы: goward, Vadim Deruzhinsky, Andrey Ladyzhenko

Сообщение gervasij » Вт мар 27, 2012 2:18 pm

Якуба Чэхаўскі (1879 – 1941) Атлет і барацьбіт з Гродна. Сёння гэта імя ў нас, амаль забыта. А тым часам гэта была асоба, годная ва ўсіх адносінах. Можна сказаць – легендарная. Імя Чэхаўскага засталося ў гісторыі не толькі айчыннага, але і сусветнага спорту. Яго, Якубы, фенаменальная сіла служыла прадметам захаплення, гонару за фізічныя магчымасці чалавека. На ўсе яго выступы публіка, што завецца, валіла валам ў Вільні і Мінску, Пецярбурзе і Варшаве.
Изображение
gervasij
 
Сообщения: 3361
Зарегистрирован: Вс авг 09, 2009 1:00 pm
Откуда: Vialikalitva (Belarus)

Сообщение gervasij » Вс май 06, 2012 9:08 pm

Флярыян Бохвіц (4 траўня 1799, Мір (цяпер Карэліцкі раён) — 9 жніўня 1856, Вашкоўцы (цяпер Фларыянаў)), польска-беларускі асьветнік, філёзаф, пісьменьнік.
Бацька Рамуальд Бохвіц быў пратэстантам, маці, Анелія Борзабагатая — каталічка, выхавала сына ў духу сваёй веры.
Навучаўся ў школе дамініканаў у Нясьвіжы. Скончыў юрыдычныя факультэты Кіеўскага і Віленскага ўнівэрсытэтаў.
Працаваў адвакатам у Наваградку. Уваходзіў у Наваградзкую асацыяцыю адвакатаў.
Ажаніўся з Паўлінай Маеўскай, роднай сястрой маці Адама Міцкевіча. У 1838 набылі ў Чарнецкіх маёнтак Вашкоўцы (цяпер Фляр'янаў, Ляхавіцкі раён), дзі і жыў разам зь сям'ёю да сваёй сьмерці. Яго маёнтак наведвалі знакаітыя літаратары і філёзафы.
Выдаў шэраг літаратурных і філязоўскіх твораў на польскай мове.
Пахаваны на старых могілках у вёсцы Дарава. У 1960-70-я магіла Бохвіца разрабаваная. Помнік з надпісам Twoj przyklad niech nam pokazuje drogi prawdy не знойдзены. Знаходзіцца пад аховаю дзяржавы. Нягледзячы на гэта ў 2003 годзе магіла зьнішчана і ў той самы год на ёй з'явіліся новыя пахаваньні.

http://be-x-old.wikipedia.org/wiki/%D0% ... 1%96%D1%86
gervasij
 
Сообщения: 3361
Зарегистрирован: Вс авг 09, 2009 1:00 pm
Откуда: Vialikalitva (Belarus)

Сообщение gervasij » Вс май 06, 2012 9:14 pm

А вось гэта асоба павінна быцт вядома ўсім беларусам-ліцьвінам.


Тадэвуш Рэйтан (1742?, маёнтак Грушаўка Наваградзкага павету, ахрышчаны 20 жніўня 1742 у Ляхавічах — 8 жніўня 1780) — вайсковы і палітычны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага.
Тадэвуш Рэйтан — актыўны ўдзельнік «падзельнага» сойму Рэчы Паспалітай, які разам зь нешматлікімі іншымі пасламі рашуча супрацьдзейнічаў анэксіі зямель дзяржавы[1].
Зьмест [схаваць]
]Паходжаньне, адукацыя, кар'ера
Паходзіў з шляхецкага роду Рэйтанаў гербу ўласнага, сын Дамініка Міхаіла, падкаморыя наваградзкага, і Тэрэзы з Валадковічаў. Брат Міхала, пісара земскага наваградзкага, унук Міхала, скарбніка мазырскага.
Навучаўся ў піярскай школе і «Калегіюм нобіліюм» у Варшаве, служыў у войску. Паводле некаторых зьвестак, удзельнічаў у Барскай канфэдэрацыі[1].
Вядома, што Т. Рэйтан скасаваў заплянаванае вясельле, калі пабачыў у доме сваёй нявесты партрэт расейскага імпэратара Пятра I.
[рэдагаваць]«Падзельны» сойм
Партрэты Т. Рэйтана
(1/3) ▶


У. Аляшчынскі, 1836
На шляхецкім сойміку Наваградзкага ваяводзтва Т. Рэйтана абралі паслом на сойм 1773—1775, дзе плянавалася зацьвердзіць першы падзел Рэчы Паспалітай. Разам з пасламі ад Наваградзкага павету С. Корсакам і ад Менскага павету С. Багушэвічам спрабаваў сарваць сойм, каб не дазволіць зацьвярджэньня падзелу дзяржавы.
Тры дні Т. Рэйтан разам з аднадумцамі не дазваляў маршалку А. Панінскаму ўзначаліць сойм. Сваю пазыцыю паслы абгрунтоўвалі законнымі падставамі: гэтае паседжаньне сойму паводле чаргі мусіла праходзіць у Горадні, а не ў Варшаве, а маршалкам яго мусіў быць ліцьвін, а не паляк. Апроч таго, сойм склікаўся не як канфэдэрацкі, а як звычайны, і распачынаць яго пад знакам канфэдэрацыі было незаконна[2].
Спачатку прарасейскія сілы ўпрошвалі Т. Рэйтана, каб саступіў. Потым хацелі, як і іншых, падкупіць грашыма. Урэшце, канфэдэрацкі суд прыняў пастанову пазбавіць яго «маёмасьці і гонару» і выгнаць з краіны. Аднак прадстаўнік Наваградзкага павету застаўся непахісным.
Асабліва драматычны характар падзеі набылі у часе патрыятычнай прамовы Самуэля Корсака, у якой той выкрываў паслоў-здраднікаў. Не чакаючы заканчэньня выступу, яны пачалі выходзіць з залі. У адказ Т. Рэйтан лёг крыжом перад выхадам і закрычаў:


Т. Рэйтан перад выхадам з соймавай залі, фрагмэнт карціны Я. Матэйкі
Забіце мяне, затапчыце, але не забівайце Бацькаўшчыны!
На наступны дзень расейскі амбасадар Штакельбэрг выставіў каралю і вялікаму князю Станіславу Аўгусту Панятоўскаму ўльтыматум: альбо безумоўнае падпарадкаваньне, альбо ўвядзеньне ў Варшаву 50-тысячнага расейскага войска.
[рэдагаваць]Маніфэст
Канфэдэрацкі суд пагражаў Т. Рэйтану крымінальным пакараньнем і канфіскацыяй маёнтку, адначасна яго спрабавалі купіць за грошы, але Т. Рэйтан не саступіўся сваім прынцыпам і поглядам. 1 сьнежня 1773 ён склаў маніфэст, дзе канстатаваў нелегітымнасьць канфэдэрацыі і трактатаў пра падзел Рэчы Паспалітай.
Пакінуты і знявераны, Т. Рэйтан цяжка захварэў. Памёр (паводле іншай вэрсіі, скончыў жыцьцё самагубствам) у сваім маёнтку Грушаўка 8 жніўня 1780[2].
[рэдагаваць]Памяць



Памятны камень у в. Грушаўка, ля капліцы-пахавальні
Яшчэ сучасьнікі лічылі Тадэвуша Рэйтана нацыянальным героем[1]. Чатырохгадовы сойм (1788—1792) абвясьціў яго «вартым нацыянальнай жалобы», а ягоныя дзеяньні — «узорам для перайманьня».
У наш час у Беларусі і Польшчы Тадэвуш Рэйтан лічыцца прыкладам патрыятызму і самаадданасьці.
Т. Рэйтану прысьвячаліся шматлікія мастацкія творы, у тым ліку аповесьці Г. Жавускага, карціна Я. Матэйкі «Рэйтан» (1864—1866), нарыс Ю. Нямцэвіча «Жыцьцё Тадэвуша Рэйтана» (1818) і інш. Т. Рэйтана ўславіў А. Міцкевіч у сваёй паэме «Пан Тадэвуш».
У сярэдзіне XIX ст. ў Грушаўцы паставілі бюст Т. Рэйтану (цяпер у Нацыянальным музэі ў Кракаве), у 1993 — мэмарыяльны знак. У 1997 у Ляхавічах зарэгістравана Грамадзкае Аб’яднаньне «Гістарычнае аб’яднаньне „Тадэвуш Рэйтан“».
Штогод у Грушаўцы ладзіцца фэст памяці героя.

http://be-x-old.wikipedia.org/wiki/%D0% ... 0%B0%D0%BD

Изображение
gervasij
 
Сообщения: 3361
Зарегистрирован: Вс авг 09, 2009 1:00 pm
Откуда: Vialikalitva (Belarus)

Сообщение SET » Ср май 30, 2012 2:24 pm

мне здаецца Косцік Казлоўскі павінен быць згаданы тут. Косцік - Беларускі Шындлер!!!

Цягам трох гадоў вайны самагоншчык Косцік Казлоўскі выратаваў ад смерці больш за 500 габрэяў...
http://nn.by/?c=ar&i=74354
SET
 
Сообщения: 4244
Зарегистрирован: Вс дек 14, 2008 9:25 pm

Сообщение psv-777 » Чт май 31, 2012 10:47 am

История супер.Голливуд бы из нее сделал такую байку-вся Америка рыдала бы.Ну а нам естественно не до того.Всякие Феликсы Эдмундовичи у которых руки по локоть в крови,на портретах и постаментах красуются.
psv-777
 
Сообщения: 7482
Зарегистрирован: Вс мар 22, 2009 1:30 am
Откуда: Менск

Пред.

Вернуться в История

Кто сейчас на конференции

Сейчас этот форум просматривают: нет зарегистрированных пользователей и гости: 31

cron