Руны

Модераторы: goward, Vadim Deruzhinsky, Andrey Ladyzhenko

Re: Руны

Сообщение Андрусь Буй » Вс фев 10, 2013 9:22 pm

Серж Езапат писал(а):
Андрусь Буй Пакуль вядомы толькі адзіны чалавек, які ведаў руны і змог падрабіць пячатку Міндоўга...
Сокол - Култыковский? 8)
Был и посерьёзнее человек, который эти руны пачками читал.... Я не про Чудинова.... :evil:
Не, я пра Ластоўскага 8) - гэта ён валодаў патаеннымі ведамі рун і падрабіў пячатку Міндоўга... так мяркуюць нашыя "форумныя балты"

Серж Езапат писал(а):
А гэта ўрывак з кнігі ці скуль яшчэ!?
Это на фото 9 страницы написано.
Хтось такі прачытаў руны ды яшчэ на літувіскім. :roll:
Аватара пользователя
Андрусь Буй
 
Сообщения: 5122
Зарегистрирован: Вт июл 06, 2010 9:39 pm
Откуда: аўкштота

Re: Руны

Сообщение Серж Езапат » Вс фев 10, 2013 11:21 pm

Андрусь Буй
Не, я пра Ластоўскага 8) - гэта ён валодаў патаеннымі ведамі рун і падрабіў пячатку Міндоўга...

Нееее, он наверно от балды нарисовал их, а они случайно совпали с другими руничискими славянскими текстами, которые читаются так же, по одной методике и теми же рунами.... :shock: Я про Т. Воланского - в этой теме есть....
Хтось такі прачытаў руны ды яшчэ на літувіскім. :roll:

Тоже случайность - летувисский язык совпал со славянским.... :lol:
"руны, которые древние литвины использовали, руны общие для славян."

"Пришли они (руны) с Азии в Европу, до Этруссков, славян Паннонских и Ободритских...те народы в единой славянской миграции с собой принесли....."
Воланский кстати тоже литовский язык славянским называет.
Аватара пользователя
Серж Езапат
 
Сообщения: 4493
Зарегистрирован: Сб дек 18, 2010 5:30 pm
Откуда: Москва

Re: Руны

Сообщение Кот » Пн фев 11, 2013 11:39 am

случайно совпали с другими руничискими славянскими текстами


И давно такие родились?
Кот
 

Re: Руны

Сообщение Серж Езапат » Вс мар 10, 2013 10:04 pm

http://books.google.ru/books?id=hWxBAAA ... ski&f=true

Изображение

Стр.253 - 287
Изображение
О связи и об отсутствии связи славянских (венедских) рун со скандинавскими и другими (....этрусскими....)
Аватара пользователя
Серж Езапат
 
Сообщения: 4493
Зарегистрирован: Сб дек 18, 2010 5:30 pm
Откуда: Москва

Re: Руны

Сообщение Серж Езапат » Сб май 18, 2013 6:12 pm

Статья Чудинова.... о рунических, кирилических и смешанных надписях....
http://www.trinitas.ru/rus/doc/0211/005a/02110052.htm

" все процессы шли гораздо быстрее, картина смены одной графики письма другой будет выглядеть так: в Х веке предпочтительна руница, хотя уже появляются кирилловские буквы (преимущественно в именах собственных), для XI века характерно смешанное письмо без какого-либо предпочтения, а также консонантный стиль, представляющий собой просто замену слоговых знаков на соответствующие согласные буквы (консонантное письмо с этой точки зрения является кирилловским по форме, но слоговым по содержанию). В XII веке кириллица доходит до самых отдаленных уголков Руси, и хотя консонантный стиль заменяется на письмо с гласными, но гласные ставятся не в соответствии с произношением, а в соответствиями с особенностями слоговой графики (колебания О/Ъ, Е/Ь, ЛЕ/ЛИ). В это же время закладывается слоговое чтение отдельных букв, совпадающих в начертании со знаками руницы: С-СЕ, Л-ЛЬ или ЛИ, М-МА, Ь-РЬ и т.д., сохраняющееся по XV век (Новгород). В том же XII веке руница становица забытым письмом, а потому и тайнописью для правящей административной элиты и духовнства. Наконец, к XIII веку складывается буквенное чтение слоговых знаков."

Много надписей на пряслицах - на территории Беларуси.
Пряслица из Гродна:

Изображение

Печать на кладе гривен с острова Готланд: 11 - первая половина12 века.

Изображение
Аватара пользователя
Серж Езапат
 
Сообщения: 4493
Зарегистрирован: Сб дек 18, 2010 5:30 pm
Откуда: Москва

Re: Руны

Сообщение Андрусь Буй » Вт май 21, 2013 10:18 pm

Цікавы артыкул:

Зайкоўскі Э. Калі на Беларусі з"явілася пісьмо

Аўтар: Зайкоўскі Эдвард,
Дадана: 04-02-2013,
Крыніца: Зайкоўскі Эдвард. Калі на Беларусі з"явілася пісьмо? // Спадчына №2-1992. С. 13-17.

Изображение

На пэўным узроўні цывілізаванасці грамадства ўзнікла патрэба перадаваць думкі праз бар'еры адлегласці i часу. Найбольш раннімі знакамі пісьма былі спалучэнні прымітыўных малюнкаў, якія перадаюць толькі сэнс выказванняў, без падзелу на словы і тым больш без адлюстравання складу мовы. Такі від пісьма называецца піктаграфічным, ім карысталіся яшчэ ў першабытным грамадстве. 3 узнікненнем дзяржавы з'яўляецца ідэаграфічнае пісьмо, калі знак перадае асобнае слова. Становіцца магчымым перадаваць складаныя тэксты для абслугоўвання ўсіх сфераў жыцця. Ідэаграфічнае пісьмо, мала звязанае з фанетыкай мовы, было зручнае для этнічна неаднародных дзяржаўных утварэнняў. Трэці від пісьма - складовае, калі асобны знак абазначае пэўны склад, яно мае менш знакаў, чым ідэаграфічнае. Да складовых належаць старажытныя пісьмовасці урартцаў, шэрагу заходнесеміцкіх i эгейскіх народаў, сучасныя сістэмы пісьма хіндзі, бірманцаў i г. д. Есць i пераходны тып паміж гэтымі двума - слоўна-складовае пісьмо, калі захоўваецца сумесь слоўных i складовых абазначэнняў. Да такога тыпу адносяцца пісьмовыя сістэмы старажытных шумераў, егіпцянаў, хетаў, крыцянаў i сучасных кітайцаў (у апошніх яно бярэ вытокі з сярэдзіны II тысячагоддзя да н. э.). Большасць жа сучасных сістэмаў пісьма літарна-гукавыя, або фанетычныя, калі асобным знакам перадаецца кожны гук. Упершыню фанетычнае (літарнае) пісьмо з'явілася ў фінікійцаў (тэрыторыя цяперашняга Лівана), адкуль прыблізна ў IX ст. да н. э. было запазычана грэкамі. У розныя часы на аснове грэцкага алфавіту склаліся лацінскі i кірыліца.

Изображение

Лкрамя кірыліцы, у старажытных славянаў пэўнае распаўсюджанне меў яшчэ адзін алфавіт - глаголіца, якая, аднак, не мела вялікага пашырэння (за выключэннем Харватыі) i часцей выкарыстоўвалася ў якасці тайнапісу. Пакуль невядома, які з гэтых алфавітаў быў вынайдзены Кірылам i Мяфодзіем.

Самым старажытным помнікам кірылічнай пісьмовасці на тэрыторыі племяннога саюзу крывічоў лічыцца надпіс «гороухша» (магчыма, абазначэнне гарчыцы) на глінянай пасудзіне першай чвэрці X ст. з курганоў пад Смаленскам. У час раскопак у Ноўгарадзе знойдзена віслая пячатка полацкага князя Ізяслава (памёр у 1001 г.), дзе па-грэцку напісана яго імя.

Аднак ёсць падставы меркаваць, што пісьмо ў нашых продкаў {снавала i да распаўсюджання кірыліцы. Дастаткова высокі ўзровень сацыяльна-эканамічнага развіцця насельніцтва Беларусі ў I тысячагоддзі н. э. ствараў перадумовы для ўжывання сістэмы запісвання інфармацыі. Акрамя таго, варта ўлічыць, што i ў старажытных дзяржавах Усходу пісьмовасць развілася пад эгідай рэлігіі, як тайная прывілея святароў i валадароў, на аснове тайных святых знакаў. У канцы IX ст. балгарскі пісьменнік чарнарызец Храбр паведамляў пра славянаў да ix хрышчэння: «Прежде убо словене не имеху книг, но чрьтами и резами чьтеху и гадааху» (г. зн. славяне яшчэ не мелі кніг, але пры дапамозе «чэрт i рэзаў» чыталі i гадалі). Ужо ў наш час, абапіраючыся на звесткі пра даволі інтэнсіўныя славяна-ірландскія кантакты ў раннім сярэднявеччы, маскоўскі гісторык А. Кузьмін прапанаваў гіпотэзу, што «чэрты i рэзы» - гэта не што іншае, як ірландскі агамічны алфавіт (які па знешнім выглядзе якраз адпавядае такім назвам).

Арабскі падарожнік другой паловы X ст. Ібн-Якуб эль-Недзім у сваёй працы «Кніга роспісу навукам» перадае аднесенае да 987 г. апавяданне аднаго з тых, хто быў знаёмы з пісьмовасцю ўсходніх славянаў. «Мне расказваў адзін,- пісаў Ібн-Якуб эль-Недзім,- на праўдзівасць якога я пакладаюся, што адзін з цароў гары Кобк (г. зн. Каўказа.- Э. 3.) паслаў яго да цара Русаў; ён сцвярджаў, што яны маюць пісьмёны, якія выразаюць на дрэве. Ен жа паказаў мне кавалак белага дрэва, на якім былі выявы, не ведаю, ці былі яны словамі, ці асобнымі літарамі». Ібн-Якуб эль-Недзім нават прывёў узор гэтага пісьма, пераканаўча прачытаць якое яшчэ не ўдалося нікому, таму што яно не падобнае ні на адзін з вядомых алфавітаў. Арабскі пісьменнік Эль-Масудзі (памёр у 956 г.) у творы «Залатыя лугі» паведамляў, што ён бачыў у адным 3 «рускіх храмаў» прароцтва, накрэсленае на камені. Тытмар Мэрзэбургскі (976-1018 г.) сярод іншых звестак пра палабскіх славянаў указваў, што ў паганскім храме горада Рэтры ён бачыў славянскія стоды, на кожным з якіх асаблівымі знакамі было абазначана імя.

На карысць меркавання пра наяўнасць у славянаў свайго адмысловага пісьма могуць сведчыць i лінгвістычныя звесткі. Так, агульнаславянскае слова «кніга». На думку мовазнаўцаў, яно запазычана ca старажытна-паўночнагерманскага кепning - «знак», «мета» i ў старажытнасці абазначала «літары», «грамата», «пісьмо». Тое ж можна сказаць i пра тэрмін «буква». Стараславянскае «боукы», «боукъве» - літара, мн. лік «боукъвы» - «пісьмо», «кніга» - гэта перааформленае гоцкае bôka - «літара», мн. лік bókas - «кніга, пісьмо». Верагодна, паходзіць гэта ад назвы бука, на дошчачках якога першапачаткова наносілі знакі пісьма. Інтэнсіўныя ж кантакты славянаў з готамі адносяцца да III-V стст.

У розны час рабіліся спробы рэканструяваць славянскі дакірылічны алфавіт. Напрыклад, А. Фігуроўскі для гэтага спрабаваў спрашчаць літары глаголіцы, каб атрымаць так званае протаглагалічнае пісьмо. Некаторыя даследчыкі (Н. Канстанцінаў, М. Энгаватаў) ішлі па шляху збірання i сістэматызацыі асобных невядомых знакаў, якія дзе-нідзе трапляюцца ў кірылічных надпісах на манетах XI ст., на пячатках, у рукапісах, календарах, праселках, цаглінах. Іншыя вучоныя лічаць, што такія знакі маглі з'явіцца ў выніку несвядомага механічнага скажэння літараў кірыліцы перапісчыкамі рукапісаў, ад дэфармацыі надпісаў на штэмпелях для манетаў, па непісьменнасці тых, хто выразаў гэтыя надпісы.

Першымі меркаванымі славянскімі рунамі пэўны час лічыліся надпісы на стодах з Прыльвіца (тэрыторыя ўсходняй Нямеччыны, дзе ў старажытнасці жылі палабскія славяне), апублікаваныя ў 1771 г. Падобнымі былі знакі на камянях з выявамі бога Прове i каня, знойдзеныя ў Мікожыне каля Познані, а таксама на медальёне з Кракава. Колькасць аналагічных знаходак значна ўзрасла ў пачатку XIX ст., калі было выяўлена мноства манетаў, медальёнаў i г. д. з нібыта дакірылічнымі надпісамі.

Польскі даследчык Тадэвуш Валяньскі ў 30-я гг. мінулага стагоддзя нават выдаў некалькі кніг, дзе абагульняліся ўсе знаходкі са «славянскімі рунамі». Там жа прыводзіўся вядомы па крыніцах XVI ст. рунічны літоўскі алфавіт, якім нібыта быў выкананы надпіс на сцягу легендарнага правадыра прусаў Відэвута. Але потым выявілася, што i прыльвіцкія статуэткі, i іншыя славянскія дахрысціянскія надпісы - падробкі. Гэта i нядзіўна: у эпоху Рамантызму было зроблена даволі шмат містыфікацыяў, нярэдка таленавітых. Зрэшты, існаванне надпісу на сцягу Відэвута некаторыя сучасныя навукоўцы лічаць рэальным, але прапануюць іншае яго прачытанне.

I ўсё ж помнікі невядомай пісьмовасці на тэрыторыі старажытных славянаў існуюць. На наканечніку дзіды, знойдзеным у Развадове (каля Тарнабжэга ў Польшчы), маецца надпіс, падобны да гоцкага, шэраг знакаў якога не мае аналогіяў у германскіх рунах, але ім ёсць падабенства ў глаголіцы.

Значную цікавасць уяўляе надпіс на глінянай славянскай пасудзіне X ці XI ст., знойдзенай у 1897 г. археолагам В. Гарадцовым каля в. Аляканава ў Разанскай губерні. Трохі пазней там былі адшуканы яшчэ 2 фрагменты керамікі з таямнічымі знакамі. Як указваюць некаторыя спецыялісты, да гэтых надпісаў падобныя знакі на гаршках з былога Цверскага музея, а таксама на медных бляхах з курганоў каля горада Корчава былой Цверскай губерні. На дзвюх бляхах знакі ідуць колам, утвараючы два аднолькавыя надпісы. Вядомыя надпісы на камені ў Бежацкім павеце той жа Цверскай губерні, на костцы барана з чарнігаўскіх курганоў (калі толькі гэта не выпадковая камбінацыя расколін ад агню), на пячатцы кіеўскага князя Святаслава Ігаравіча, знойдзенай у Ноўгарадзе (ёсць, праўда, думка, што гэты надпіс грэцкі).

Изображение

Некалькі загадкавых надпісаў паходзіць з тэрыторыі Беларусі. Археолаг Г. Татур яшчэ ў канцы мінулага стагоддзя паведамляў пра знаходку каменнай пліты, «пакрытай незразумелымі буйнымі надпісамі ў некалькі радкоў, высечанымі выразна i глыбока», каля мястэчка Пагост у цяперашнім Бярэзінскім раёне. У Бабруйскім павеце, недалёка ад ракі Пціч, згодна з інфармацыяй гэтага ж аўтара, знаходзіўся камень, на якім надпіс складаўся з літар «накшталт птушыных лапак». Камень з надпісамі, зробленымі літарамі невядомага алфавіту, выяўлены каля в. Пнеўшчына Горацкага раёна. Пазней гэты камень загінуў пры пажары. Яшчэ адзін загадкавы надпіс быў зафіксаваны на камені з в. Сынкавічы пад Зэльвай. На сярэднявечным медальёне-змеевіку з Ваўкавыска, акрамя выяваў, па крузе відаць нейкія літарападобныя знакі. Ніводзін з гэтых надпісаў яшчэ не прачытаны.

Изображение

На месцы старажытнабеларускага горада Дарагічына (зараз на Беласточчыне) даследчыкі сабралі сотні свінцовых пломбаў (напэўна, гандлёвых пячатак X-XVI стст.), якія засталіся ад колішняй мытні, «варотаў на Захад». На адным баку некаторых з гэтых пломбаў стаіць літара кірыліцы, на адваротным баку - адзін з загадкавых знакаў.

На гарадзішчы Маскавічы каля Браслава ў пластах XII-XIII стст., акрамя скандынаўскіх рунічных надпісаў на костках, знойдзены прёселкі з літарападобнымі знакамі, якія, паводле класіфікацыі кіраўніка раскопан Л. Дучыц, падраздзяляюцца на 43 віды (гэта супадае з колькасцю літар у кірыліцы). Аналогіі ім вядомыя на рэчах з раскопак Менска, Ваўкавыска, Горадні, Ерсікі, Ноўгарада.

Помнікі нейкага загадкавага пісьма ёсць i за межамі Беларусі, аднак у арэале сярэднявечнай беларускай народнасці. Пяць надпісаў паходзяць 3 Вільні: на бяросце IX ст., выяўленай у Старым арсенале Ніжняга замка, на костцы з таго ж арсенала (канец XI-XII стст.), на трох цаглінах канца XIII - першай паловы XIV ст. 3 касцёла св. Мікалая. Яшчэ адзін кароткі надпіс з чатырох знакаў вядомы на камені з ваколіц мястэчка Кернава (каля 30-35 км на паўночны захад ад Вільні). Вітаўтас Рымша, які апублікаваў гэтыя шэсць надпісаў, зрабіў спробу ix дэшыфроўкі, але яе нельга прызнаць пераканаўчай з-за недасканаласці методыкі. В. Рымша пры расшыфроўцы кожнага знака эклектычна падбіраў знешне падобныя адпаведнікі ў самых розных старажытных алфавітах: кірылічным, лацінскім, грэцкім, фрыгійскім, фінікійскім, пісьме з вострава Лемнас i г. д.

Таму недаказанай застаецца i ягоная выснова наконт прыналежнасці надпісаў этнічным літоўцам. Але затое вядомы факт даволі ранняга з'яўлення на Віленшчыне крывічоў, а потым беларусаў. Яшчэ ў даваенны час археолагі У. Галубовіч i Л. Цэгак-Галубовіч праводзілі раскопкі самай старажытнай часткі

Вільні - Крывога горада, дзе ў пластах XII-XIII стст. засведчылі дамінаванне славянскіх знаходак. У «Спісе рускіх гарадоў дальніх i бліжніх» (канец XIV ст.) сярод іншых усходнеславянскіх гарадоў названы Вільня і Кернаў. Таму не пазбаўлена падстаў гіпотэза, што тыя надпісы пакінуты продкамі беларусаў, славянамі або славізаванымі балтамі, значная частка якіх на Віленшчыне да Крэўскай уніі заставалася паганцамі і магла карыстацца не кірыліцай, а сваёй дахрысціянскай сістэмай пісьма.

Звяртае ўвагу тое, што ўсе вышэйапісаныя надпісы выяўлены пераважна ў паўночнай частцы старажытнай тэрыторыі ўсходніх славянаў, асабліва ў арэале крывічоў. Гісторык А. П'янкоў у сваёй кнізе «Паходжанне грамадскага і дзяржаўнага ладу старажытнай Русі» нават выказаў меркаванне, што існаваў Крыўскі племянны саюз, у склад якога акрамя ўласна крывічоў уваходзілі так сама дрыгавічы, радзімічы, вяцічы i севяране.

Хоць ранейшыя спробы дэшыфроўкі яшчэ не далі пэўных вынікаў, усё ж амаль у кожнай з іх маецца нейкае рацыянальнае зерне. Можна дапусціць, што адзінай сістэмы пісьма не існавала, а ў розных плямёнаў былі свае алфавіты.

http://pawet.net/library/history/bel_hi ... cles/zaj5/Зайкоўскі_Э._Калі_на_Беларусі_з'явілася_пісьмо.html
Аватара пользователя
Андрусь Буй
 
Сообщения: 5122
Зарегистрирован: Вт июл 06, 2010 9:39 pm
Откуда: аўкштота

Re: Руны

Сообщение Серж Езапат » Пт янв 10, 2014 12:09 am

Fundgruben des alten Nordens. - Leipzig, Johann Ambrosius Barth 1829-
редактор(ы): Anton Thormond Glückselig
http://books.google.ru/books?id=tgNUAAA ... rs&f=false

Изображение

Изображение

" все еще можно найти на древностях Ретры надписями на двух языках, на большинстве они Вендские, но на Перкуне и Berstuken на старопрусском."
Аватара пользователя
Серж Езапат
 
Сообщения: 4493
Зарегистрирован: Сб дек 18, 2010 5:30 pm
Откуда: Москва

Пред.

Вернуться в История

Кто сейчас на конференции

Сейчас этот форум просматривают: нет зарегистрированных пользователей и гости: 15