ДЕМОНИЗАЦИЯ ПОЛЬШИ

Модераторы: goward, Vadim Deruzhinsky, Andrey Ladyzhenko

Сообщение Media » Ср ноя 02, 2011 12:53 am

Vadim Deruzhinsky писал(а):Почему в Вильне в 1939 звучала наша речь?
С вашими то 2-3% населения по Вильнюсу? Очнитесь Вадим, вернитесь в реальность. То, что Виленщина подверглась русификации а потом и полонизации так снизив процент этнических литовцев-балтов, не чего не значит. Читайте, освещайтесь.
http://www.laborunion.lt/memo/modules/m ... storyid=94
http://www.laborunion.lt/memo/modules/m ... opic_id=31
Аватара пользователя
Media
 
Сообщения: 10370
Зарегистрирован: Ср июн 25, 2008 12:53 pm

Сообщение gervasij » Чт ноя 03, 2011 12:01 am

Добры артыкул,як на маю думку. Чамусьці павязваецца з апошнімі "Дзядамі", з артыкулам пра польскі канлагер ў Бярозе-Картузкай. Які па ўмовах даваў фашыстоўска-бальшавіцкім форы 100 ачэй.

http://www.bielarus.net/archives/2010/04/28/1860

Верасень 39-га

(Подзьвіг дзядоў. 1939-1945)
Малады беларускі гісторык Юры Грыбоўскі (нар. 1979 г.) пачынае сваю кнігу пра беларускіх вайскоўцаў у Войску Польскім з асабістых рэфлексій: “У дзіцячы глузд моцна запалі фотаздымкі дзядулі і яго землякоў у форме польскіх жаўнераў. Пажоўклыя і састарэлыя фатаграфіі выклікалі падвойнае пачуцьцё. Нас у школе вучылі пра гераічныя ўчынкі чырвонаармейцаў і савецкіх партызанаў, а тым часам у бацькоўскай хаце былі фотаздымкі жаўнераў у незнаёмым прыгожым абмундзіраваньні, з шаблямі і надпісамі на невядомай мне тады яшчэ мове. Маленькім хлапчуком я доўга ня мог зразумець, чаму мой дзед ня быў у Чырвонай арміі. З цікавасьцю і неразуменьнем слухаў аповеды бабулі пра дзеда, які служыў “у польскім войску”, пра вайну 1939-га, якая разлучыла закаханых бабулю і дзядулю праз тыдзень пасьля шлюбу, пра “першых і другіх саветаў”, пра “нямецкі і савецкі палон” і шмат чаго іншага.
Зараз надышоў час, калі нашчадкі ў Беларусі павінны даведацца пра гераічнае мінулае суродзічаў, якія, нягледзячы на тое, што апынуліся далёка па-за межамі Бацькаўшчыны, да канца выканалі свой жаўнерскі абавязак. Яскравым сьведчаньнем гэтага зьяўляецца тое, што магілы тысяч нашых землякоў параскіданыя на прасторах Польшчы, Італіі, Францыі, Нямеччыны, Галяндыі, Англіі, ёсьць нават у Паўночнай Афрыцы і ў Атлантычным акеане”.
Мы публікуем фрагмэнты з кнігі Юры Грыбоўскага (“Беларусы ў польскіх рэгулярных вайсковых фармаваньнях. 1918-1945”. Санкт-Пецярбург, 2006), якія прысьвечаны абарончай вайне Польшчы супраць нямецкай і маскоўскай інвазіі ў верасьні 1939 года. Гэтыя факты абвяргаюць навязаную беларусам савецкую мадэль пачатку вайны (“велікой отечественной”, паводле фармулёўкі Сталіна) 22 чэрвеня 1941 года.

***

1 верасьня 1939 г. адбыўся напад Нямеччыны на Польшчу, які стаў пачаткам Другой сусьветнай вайны. Польскае кіраўніцтва, кіруючыся нарастаньнем напружанасьці польска-нямецкіх адносінаў, яшчэ раней распачало падрыхтоўку да непазьбежнае вайны. Польская дзяржава пачала рыхтавацца да абарончай вайны з заходнім суседам і канцэнтраваць на захадзе краіны асноўныя вайсковыя сілы. Ажыцьцяўленьне апэратыўнага пляна “Захад” па перамяшчэньні вайсковых часьцей з усходніх ваяводстваў да заходняй мяжы краіны адбывалася ў некалькі этапаў. Пасьля адбыцьця на захад злучэньняў на іх месцы былі створаныя мабілізацыйныя пункты, дзе за кошт рэзэрвістаў ствараліся запасовыя часьці.
23 жніўня 1939 г. на тэрыторыі ўсёй краіны была абвешчаная частковая, а 31 жніўня – усеагульная мабілізацыя. На тэрыторыі Заходняй Беларусі па мабілізацыі былі разгорнутыя рэзэрвовыя 38-я (96-ы і 97-мы палкі) і 39-я (95-ы полк) пяхотныя дывізіі.
Падчас верасьнёвай кампаніі 1939 г. колькасьць беларусаў у Войску Польскім павялічылася ня менш, чым у чатыры разы ў параўнаньні з міжваенным часам, дасягнуўшы найвышэйшай колькасьці за ўвесь пэрыяд існаваньня ўзброеных сілаў 2-й Рэчы Паспалітай. На працягу ўсёй верасьнёўскай кампаніі 1939 г. у шэрагах Войска Польскага знаходзілася 840 тыс. чалавек. Супастаўляючы гэтую лічбу з сярэдняй колькасьцю беларусаў у Войску Польскім у міжваенны пэрыяд (5-9%), можна дапусьціць, што ў верасьнёўскай кампаніі 1939 г. удзельнічала ня менш 70 тыс. польскіх грамадзянаў беларускага паходжаньня. У вышэйзгаданую лічбу ўваходзілі ня толькі рэзэрвісты, але і тыя беларусы, якія сустрэлі напад Нямеччыны ў шыхтах Войска Польскага вайскоўцамі тэрміновай службы.
Беларускае насельніцтва моцна не супраціўлялася мабілізацыям 1939 г. Значна горшым стаўленьне мясцовых сялян было ў адносінах да мабілізацыі гаспадарчых элемэнтаў – коней, вазоў і інш. Былі адзначаныя нават выпадкі масавых уцёкаў у лес.
Асноўным спосабам ухіленьня ад мабілізацыі зьяўляліся ўцёкі ў БССР. Са справаздачаў польскіх афіцэраў вынікае, што напярэдадні абвяшчэньня мабілізацыі сярод беларускага насельніцтва варожым элемэнтам пачалі распаўсюджвацца чуткі пра тое, што ў Менску ствараецца г. зв. Легіён Заходняй Беларусі. Мэтай гэтага “Легіёна” нібыта было адраджэньне беларускай дзяржавы на вызваленых ад польскіх уладаў тэрыторыях (чуткі пра “Легіён” былі класічнай дэзай савецкага НКВД, ніякага беларускага “Легіёну” у Менску не стваралася, СССР рыхтаваўся да нападу на Польшчу разам з сваім лепшым сябрам Гітлерам – заўвага рэдактара).
Варта падкрэсьліць, што з пачаткам баявых дзеяньняў злучэньні, скамплектаваныя на тэрыторыі Заходняй Беларусі, апынуліся на пярэднім краі абароны і практычна з самых першых дзён нямецкай агрэсіі ўдзельнічалі ў цяжкіх баях. Вызначыліся мужнасьцю беларусы 20-й пяхотнай дывізіі падчас бітвы ў раёне Млавы (1-4 верасьня), жаўнеры якой стрымлівалі наступ войскаў 3-й арміі Вэрмахта. На працягу 4 дзён злучэньне, якое ў значнай ступені складалася з рэзэрвістаў са Слонімшчыны і Баранавічаў, панесла вялікія страты, да 40% асабовага складу.
Адной з заўважных старонак верасьнёўскай кампаніі стала абарона Хэльскай паўвыспы, якая доўжылася з 1 верасьня па 2 кастрычніка 1939 г. На вузкай паўвысьпе ў суцэльным атачэньні нямецкіх войскаў абарону трымалі жаўнеры 1-га Вэйхераўскага і 2-га Гдынскага батальёнаў марскіх стральцоў. Па сьведчаньнях удзельнікаў абароны Хэльскай паўвыспы, у складзе вышэйзгаданых батальёнаў служыла да 10% беларусаў, якія падчас баёў паказалі сябе найлепшым чынам. Нягледзячы на безнадзейнасьць сітуацыі, ніводзін зь іх не пакінуў часьць ажно да капітуляцыі. Сярод абаронцаў Хэльскай паўвыспы былі “выбаровы (выдатнік) стралец” капрал Фларыян Глінскі – камандзір кулямётнага разьліку, а таксама вядомы пасьля вайны беларускі пісьменьнік Янка Брыль, які тады зьяўляўся жаўнерам тэрміновай службы.
Мужна змагаліся польскія вайскоўцы беларускай нацыянальнасьці падчас абароны Берасьцейскай фартэцыі. У савецкай гісторыяграфіі моцна замацаваўся стэрэатып аб тым, што Берасьцейская фартэцыя паказала прыклады гераізму на пачатковым этапе нямецка-савецкай вайны, калі гарнізон савецкіх войскаў больш месяца ў поўнай самоце працягваў аказваць адчайны супраціў. У рэчаіснасьці муры гэтай фартэцыі ўпершыню сустрэлі ўдары нямецкіх агрэсараў яшчэ ў верасьні 1939 г. Абарону Берасьцейскай фартэцыі ўзначаліў генэрал Канстанцы Плісоўскі. З 13 па 17 верасьня польскія вайскоўцы ўпарта стрымлівалі атакі пераўзыходзячых сілаў немцаў – 19-га танкавага корпуса пад камандаваньнем генэрала Ганса Гудэрыяна. Польскія часьці адбілі сем нямецкіх атакаў, якія нярэдка заканчваліся рукаемным боем. Абарона Берасьцейскай фартэцыі стала яскравым прыкладам гераізму і мужнасьці польскіх жаўнераў, у першую чаргу – беларусаў. Шэраговы склад запасовых фармаваньняў, якія ў верасьні папоўніў гарнізон фартэцыі, у асноўным быў з мясцовых рэзэрвістаў Берасьцейшчыны і Кобрыншчыны. Сярод жаўнераў гэтых вайсковых адзінак – абаронцаў Берасьцейскай фартэцыі – былі Зьміцер Іванчук, Мікалай Зубовіч, Рыгор Ігнатовіч, Рыгор Ляўчук, Сьцяпан Раюк і інш.
Адной з першых гітлераўскую навалу 1 верасьня 1939 г. сустрэў гарнізон марскіх стральцоў умацаванага раёна паўвыспы Вэстэрплятэ. Нягледзячы на няроўныя суадносіны сілаў, польскія вайскоўцы, абараняючыся на працягу дня, адбілі 13 штурмаў нямецкай марской пяхоты. Сярод 182-асабовага гарнізона абаронцаў Вэстэрплятэ знаходзілася пэўная колькасьць беларусаў. Сустракаюцца ўласна беларускія прозьвішчы: капралы Пятро і Андрэй Кавальчукі, стральцы Антон Федарчук, Віктар Белавус, Баляслаў Горбач, Уладзіслаў Собаль, Эдвард Няркевіч, Віктар Цярэшка, Браніслаў Вус, Браніслаў Жук, Лявон Мазуркевіч, Сігізмунд Казак, Уладзіслаў Грыгаровіч, Браніслаў Карко і інш. Пяцёра палегла падчас варожых атакаў. У іх ліку знаходзіўся капрал Андрэй Кавальчук, які загінуў сьмерцю героя ў першы дзень баёў 1 верасьня 1939 г. Пасьмяротна ён быў узнагароджаны Срэбным Крыжам Ордэна Virtuti Militari.
Беларусы знаходзіліся сярод вайскоўцаў 20-й пяхотнай дывізіі, якая абараняла фартэцыю Модлін. Сярод абаронцаў, якія да канца засталіся адданымі вайсковай прысязе, знаходзіліся шэрагоўцы: ураджэнец Камянеччыны Васіль Жаўняркевіч і Вінцук Варона з-пад Клецку.
Значная колькасьць беларусаў удзельнічала ў баях на тэрыторыі Заходняй Украіны, у тым ліку – у абароне Львова (12-22 верасьня). У баях каля Львова быў цяжка паранены шэраговец Уладзімер Таболіч з-пад Зэльвы. У савецкі палон (пасьля пачатку савецкай “вызвольнай” інвазіі 17 верасьня 1939 г. – заўвага рэдактара) патрапілі Якуб Конан і Язэп Жамойдзін з Валожыншчыны, Мікалай Багуцкі з-пад Ліды і шмат іншых.
Адным з эпізодаў удзелу беларусаў у нямецка-польскай вайне 1939 г. сталася гераічная абарона Варшавы (8-28 верасьня). Сярод абаронцаў Варшавы быў кананір артылерыі 76-га палка Уладзімер Мычко з Мядзельшчыны, які гарматным агнём у ваколіцах сталіцы пасьпеў зьнішчыць некалькі нямецкіх танкаў. Сярод абаронцаў Варшавы знаходзіўся кананір 29-га лёгка-артылерыйскага палка Апанас Цыхун з-пад Гародні. Дывізіён, дзе служыў Цыхун, уваходзіў у супрацьтанкавую заслону Варшавы і заняў абарону перад фортам Бэма. Апанас Цыхун знаходзіўся ў ліку той невялічкай часткі польскіх вайскоўцаў, якія ня склалі зброі нават пасьля афіцыйнай капітуляцыі сталіцы 28 верастня.
Кажучы пра ўдзел беларусаў у абароне Варшавы, абавязкова варта ўзгадаць імя генэрала Станіслава Булак-Балаховіча, які 6 верасьня зьвярнуўся да кіраўніка абароны Варшавы генэрала Валер’яна Чумы з прапановай стварыць і ачоліць аддзел дабраахвотнікаў. Гэты дабраахвотніцкі аддзел (1800-2000 чал.) С. Булак-Балаховіча да апошняга дня (28 верасьня) вёў баі на паўдзённым прамежку абароны сталіцы, за што С. Булак-Балаховіч быў прадстаўлены да ўзнагароджаньня Крыжам Virtuti Militari 3 класа.
Адмоўна паўплывала на баявы дух вайскоўцаў беларускай нацыянальнасьці ўступленьне 17 верасьня Чырвонай Арміі на тэрыторыю Польшчы. На думку гісторыка Марэка Вяжбіцкага, гэта і стала адной з прычынаў іх дэзэрцірства. 17 верасьня падарваў веру і сэнс далейшага змаганьня ўсіх польскіх жаўнераў. Аднак, на нашу думку, зьява масавага дэзэрцірства ў першую чаргу датычылася беларусаў з рэзэрвовых злучэньняў, якія фармаваліся на тэрыторыі Заходняй Беларусі 1-14 верасьня і яшчэ не былі перакінуты на нямецка-польскі фронт.
Масавы характар адмоўнага стаўленьня мясцовага насельніцтва да мабілізацыі ў Войска Польскае паўплываў на тое, што камандваньне шэрагу гарнізонаў пайшло на звальненьне беларусаў, якія не жадалі служыць далей. Напрыклад, 18 верасьня капітан Ежы Гендзерскі распусьціў мясцовых рэзэрвістаў, якія пражывалі ў ваколіцах Вільні.
Многім беларусам удалося самастойна вярнуцца дадому пасьля роспуску камандваньнем сваіх аддзелаў, якія кватараваліся на Украіне і Любліншчыне. Сярод іх знаходзіліся курсант школы падхаружых непаўналетніх у Срэме Сяргей Кураш, жаўнер 4-га танкавага батальёна Уладзімер Мацэвіла, шэраговец 82-га палка Аляксей Куна, шэраговец 22-га палка Пятро Кісель і інш. Гэтыя людзі ўдзельнічалі ў баявых дзеяньнях на тэрыторыі Украіны і на Любліншчыне, на Млаве і пад Варшавай. Пасьля разьбіцьця сваіх аддзелаў яны групамі альбо паасобку, абмінаючы нямецкія і савецкія вайсковыя пастарункі і баронячыся ад узброеных аддзелаў украінскіх нацыяналістаў, часам апранутыя ў цывільную вопратку, пешшу дайшлі да родных мясьцінаў.
Акрамя нежаданьня надалей знаходзіцца ў вайсковых шыхтах, таксама адбываліся здарэньні ўдзелу вайскоўцаў беларускай нацыянальнасьці ў бунтах мясцовых жыхароў супраць Войска Польскага і рабунках вайсковай маёмасьці. Дэмаралізацыя ў шэрагах Войска Польскага ў сувязі з паразай на заходнім фронце і паходам Чырвонай Арміі ў пэўнай ступені абвастрылі міжнацыянальныя супярэчлівасьці.
Знаная частка польскіх вайскоўцаў беларускага паходжаньня з 17 па 22 верасьня змагалася супраць савецкіх войскаў. У гэтым змаганьні вызначыліся беларусы з брыгады “Ваўкавыск”. Першапачаткова камандваньне брыгады загадала рушыць да Вільні на дапамогу мясцоваму гарнізону. Аднак пасьля заняцьця горада савецкімі войскамі гэтае фармаваньне зьмяніла накірунак і выступіла ў напрамку Гародні на захад. На сваім шляху жаўнеры ўмела зліквідавалі некалькі савецкіх дывэрсійных бандаў у Скідалі і Лунне. Уланы-беларусы вызначыліся таксама ў бойцы паміж брыгадай “Ваўкавыск” і савецкімі танкамі, які адбыўся 21 верасьня каля мястэчка Кудзянцы каля Аўгустова. Варта прыгадаць, што сілы былі далёка не на карысьць брыгады “Ваўкавыск”. Аднак дзякуючы гераізму і самаахвярнасьці ўланаў, савецкія войскі панесьлі значныя страты – 12 танкаў і 800 чалавек.
Апошнім фармаваньнем Войска Польскага, якое склала зброю, была група “Палесьсе” пад камандваньнем генэрала Ф. Клебэрга. Пасьля баёў супраць нямецкіх войск у ваколіцах Берасьця (13-17 верасьня) і Кобрына (18 верасьня) вайскоўцы згрупаваньня скончылі свой баявы шлях на Падольлі, дзе 5 кастрычніка склалі зброю перад нямецкімі войскамі. Вынікі апошняй баталіі верасьнёвай кампаніі – сечу пад Коцкам – генэрал Ф. Клебрг узгадваў так: “На жаўнерскіх могілках ляжаць у адным шэрагу побач з польскімі жаўнерамі верныя ім сябры з Баранавічаў, Слоніма і Наваградка і іншых усходніх мястэчак і вёсак, якія да канца змагаліся поплеч з палякамі”.
Калі дапусьціць, што каля 7-8% Войска Польскага ў верасьні 1939 г. складалі беларусы (да 70 тыс.), і перанесьці гэтую лічбу на агульныя страты польскага боку загінуўшых і зьніклых (97 тыс.), то атрымаецца, што ня менш як 7-8 тыс. польскіх вайскоўцаў беларускага паходжаньня палегла ў пэрыяд абарончае вайны. Калі ж браць пад увагу, што польскія злучэньні, якія фармаваліся за кошт рэзэрвістаў з Заходняй Беларусі, удзельнічалі ў найбольш крывавых баталіях і панесьлі значныя страты, то гэтую лічбу можна павялічыць да 9-10 тыс.

Юры Грыбоўскі

28/4/2010 › Навіны, Старонкі гісторыі
gervasij
 
Сообщения: 3361
Зарегистрирован: Вс авг 09, 2009 1:00 pm
Откуда: Vialikalitva (Belarus)

Сообщение vitaut » Сб дек 03, 2011 4:51 pm

Жизнь белорусов в Польше: http://belastok.blogspot.com
vitaut
 
Сообщения: 3
Зарегистрирован: Сб дек 03, 2011 4:42 pm
Откуда: Минск

Сообщение Салдат Швейх » Пн янв 16, 2012 2:11 pm

А зараз стала от так: http://nn.by/?c=ar&i=66615

И гэта добра - зайдрасьць мо спадвине на добрыя зрухи. Хочацца ж, каб нягорш за иншых. Паглядзим. 8)
Аватара пользователя
Салдат Швейх
 
Сообщения: 1003
Зарегистрирован: Пт дек 11, 2009 3:23 pm
Откуда: Злата Прага

Сообщение gervasij » Ср фев 29, 2012 12:09 pm

Язэп Малецкі

Пад знакам Пагоні. Успаміны

АД АЎТАРА
АПОШНІЯ ДНІ НЕЗАЛЕЖНАЙ ПОЛЬШЧЫ
ВАЙНА ПАЧАЛАСЯ
ПАВАРОТ ДА ВІЛЬНІ
ЗАХОДНЯЯ БЕЛАРУСЬ ПЕРАД ДРУГОЙ СУСЬВЕТНАЙ ВАЙНОЙ
БАЛЬШАВІКІ Ў ВІЛЬНІ
ГУТАРКА З АЙЗІКАМ КУЧАРАМ
ДРУГІ ПРЫХОД БАЛЬШАВІКОЎ ДА ВІЛЬНІ
АБАРОНА НАЦЫЯНАЛЬНЫХ ПРАВОЎ
МАСАВЫЯ ДЭПАРТАЦЫІ
НЕМЦЫ РЫНУЛІ НА ЎСХОД
ЛЁС БЕЛАРУСКАЙ НАЦЫЯНАЛ-САЦЫЯЛІСТЫЧНАЙ ПАРТЫІ
ЗМАГАНЬНЕ ЗА БЕЛАРУСКІ САМАЎРАД
У ГОРАДНІ
ПАВАРОТ ДА ВІЛЬНІ
ГОСЬЦІ Ў КАМІТЭЦЕ
КАНТАКТЫ ЗЬ НЕМЦАМІ
СТУКАЕМ У ДЗЬВЕРЫ ВАЛАДАРОЎ
ШУКАЕМ «ЛІТОЎЦАЎ»
РЭЛІГІЙНАЕ ЖЫЦЬЦЁ
МУЧАНІЦКАЯ СЬМЕРЦЬ З НАРОДАМ
ТОЕ-Ж У АШМЯНЕ, ШТО І Ў ВІЛЬНІ
РАБУЮЦЬ НЕМЦЫ, РАБУЮЦЬ І ІХНЫЯ ПАМАГАТАРЫ
АБРАЗКІ ЗЬ ВІЛЬНІ
НЕ СПАДАБАЎСЯ НЕМЦАМ
У БАРАНАВІЧАХ
НАВЕДЗІНЫ МЕНСКУ
АБ НЕКАТОРЫХ БЕЛАРУСАХ У БАРАНАВІЧАХ
НА ВЫПІЎЦЫ
НА СТАРОЖЫ ЗДАРОЎЯ ЖЫХАРСТВА
У ВАРШАВЕ
У БАРАНАВІЦКІМ ШПІТАЛІ
А БЕЛАРУСКАЯ ПРАЦА ІДЗЕ
ПАКЛІКАНЬНЕ ЦЭНТРАЛЬНАЕ РАДЫ
НАЗНАЧАНЫ НАМЕСЬНІКАМ
У ДАРОЗЕ
НАМЕСЬНІКАМ У ВЯЛЕЙЦЫ
БЕЛАРУСКАЯ МАБІЛІЗАЦЫЯ
ПРЫСЯГА БКА
БАІ З БАНДАМІ
КРЫВАВЫЯ ПАРАЗІТЫ НА НАШЫМ ЦЕЛЕ
НА МАНЭЎРАХ
ВІЗЫТАТАРЫ-ГОСЬЦІ
ВІЗЫТАЦЫЯ Ў МАЛАДЭЧНЕ
АПОРНЫ ПУНКТ
ВЯЛІКДЗЕНЬ У КУРАНЦЫ
РОЗНЫЯ ВІЗЫТАТАРЫ
АБАРОННЫЯ ВЁСКІ
ЕДЗЕМ ДА ДАЎГІНАВА
КАНЕЦ ГРАВЭ
УСЕБЕЛАРУСКІ КАНГРЭС У МЕНСКУ
ПАКІДАЕМ ВЯЛЕЙКУ
РАЗЬВІТАНЬНЕ ЗЬ ВІЛЬНЯЙ
ЦЯГНІКАМІ НА ЗАХАД
ПАСЛОЎЕ

"ЗАХОДНЯЯ БЕЛАРУСЬ ПЕРАД ДРУГОЙ СУСЬВЕТНАЙ ВАЙНОЙ


Перад самым выбухам Другой Сусьветнай вайны жыцьцё ў Заходняй Беларусі было пад цяжкім прэсам польскага нацыяналізму. Беларускі нацыянальны рух ледзь зіпаў пад няспыннымі прасьледамі польскіх паліцыйна-адміністрацыйных уладаў, што маніліся ў блізкой ужо будучыні на беларускіх землях вынішчыць усякую беларушчыну. Газэты й часапісы, беларускі друк, былі ў клешчах жорсткае цэнзуры. Калі наагул маглі выходзіць, дык з частымі вялікімі белымі плямамі. За гэтыя плямы трэба было пасьля ісьці пад суд адказным рэдактаром.
З часапісаў і газэт выходзілі: «Беларуская крыніца» (закрытая загадам уладаў колькі гадоў да вайны), «Беларускі фронт», «Шлях моладзі», «Хрысьціянская думка», «Калосьсе», «Беларускі летапіс», ды колькі іншых дробных публікацыяў. Беларускі рух тады выражаўся трымя кірункамі.
Незалежніцкі абоз складаўся з колькіх розных напрамкаў. Сюды ўваходзілі: Беларуская Хрысьціянская Дэмакрацыя (БХД), коратка перад вайной пераназваная «Беларускім Народным Аб'еднаньнем», з установамі - Беларускі Інстытут Гаспадаркі й Культуры, кнігарня й выдавецтва «Пагоня», друкарня імя Ф.Скарыны, «Беларускі Каталіцкі Камітэт у Вільні», ды часапісамі «Беларуская крыніца», «Шлях моладзі», літаратурна-навуковы часапіс «Калосьсе», «Хрысьціянская думка», «Бюлетэнь бялорускі» (выдаваўся папольску). На чале гэтага табару стаяў айцец Адам Станкевіч.
Другім, больш радыкальным, незалежніцкім напрамкам быў «Беларускі фронт» зь месячнікам таго самага назову, які ваяўніча ставіўся й да бальшавіцкай дывэрсіі «народнага фронту» й да польскай санацыйна-эндэцкай палітыкі, і да гітлерызму, ды арыентаваўся на палітычна-нацыянальнае адраджэньне беларускага народу ў духу яго гістарычных традыцыяў. Да гэтае групы прымыкалі: частка інтэлігенцыі з бхд, зь Беларускага Студэнцкага Саюзу, Беларускага Навуковага Таварыства, частка беларускага духавенства. Правадыром гэтага кірунку быў айцец Вінцэсь Гадлеўскі.
На груньце незалежніцкіх ідэалаў стаялі й невялікія групы: Беларускіх нацыянал-сацыялістаў з ворганам «Новы шлях» (Акінчыц, Казлоўскі), Беларускіх эсэраў з ворганам «Золак» (Чарнэцкі, Бусел, Аніська), і гэтак званая «лявіца» - рэшткі разгромленай Палякамі Беларускай Сялянска-Работніцкай Грамады, Таварыства Беларускае Школы, працаўнікі Беларускага Банку.
Другую групу тварылі гэтак званыя «комікі», сябры нелегальнае Камуністычнае Партыі Заходняе Беларусі (КПЗБ), падпольнага камсамолу ды іх сымпатыкі, бальшавіцкія агенты, варожа настаўленыя да ідэі незалежнасьці Беларусі. Яны вялі падпольную дывэрсію супраць незалежніцкіх кірункаў. Гэтая група была моцна насычаная агентамі польскае разьведкі зь віленскае ваяводзкае «двойкі» Ясінскага. Дайшло да таго, што агент разьведкі Стральчук быў «інспэктарам» КПЗБ (ранены Прытыцкім у часе судовага працэсу ў Вільні). Калі пазьней Заходнюю Беларусь занялі бальшавікі, усе сябры КПЗБ і камсамолу былі на чорным сьпіску галоўнага пракурора СССР, падлягалі арышту й сьледзтву.
Трэцюю групу, вельмі малую, тварылі г.зв. «палянафілы», што з польскай інсьпірацыі пробвалі тварыць фронт палітычнага супрацоўніцтва з польскімі ўладамі. Сюды прымыкаў Радаслаў Астроўскі, часткова А.Луцкевіч. На пачатку 1930-х гадоў была створаная пры Віленскім унівэрсытэце ды ўтрымліваная субсыдыям; з «двойкі» Ясінскага й карпарацыя «Скарынія», якая мела ахапіць беларускіх студэнтаў палянафільскага кірунку. Ды пасьля колькіх гадоў «Скарынія» развалілася.
Хутка й Радаслаў Астроўскі апынуўся ў няласцы Палякоў, ды ў другой палавіне 1930-х гадоў быў зь Вільні пераведзены да настаўніцкае працы на польскія землі ў места Лодзь. Ды й як магло разьвівацца сярод Беларусаў палянафільства, калі польскі ўрад цынічна прарочыў, што за 50 гадоў на тэрыторыі польскае Рэчыпаспалітае ня будзе й сьледу нейкае беларушчыны і для гэтага ваяводы віленскі, наваградзкі, палескі ды беластоцкі глумілі найменшыя праявы беларускай культурна-нацыянальнай дзейнасьці сярод народу?
http://www.knihi.com/Jazep_Malecki/Pad_ ... l#chapter5
gervasij
 
Сообщения: 3361
Зарегистрирован: Вс авг 09, 2009 1:00 pm
Откуда: Vialikalitva (Belarus)

Сообщение gervasij » Чт мар 01, 2012 1:03 pm

http://www.knihi.com/Jazep_Malecki/Pad_ ... l#chapter9

У Варшаве быў і кс. П.Татарыновіч, які ўцёк зь Беларусі. Ён пробваў у Варшаве адпраўляць каталіцкія службы для Беларусаў каталікоў, але польскае падпольле загразіла яму карай сьмерці за беларускія казаньні. І гэта ў часе цяжкой трагедыі самога польскага народу, калі, пры падпольнай уладзе генэрала Бор-Камароўскага, ён Палякаў пхаў у трагэдыю паўстаньня.
Дык Палякі і ў часе вайны стараліся шкодзіць Беларусам як маглі: на нашых землях праз сваіх розных «фольксдойчаў», пры дапамозе сваіх перакладчыкаў пры Немцах, праз сваіх стаўленікаў у О.Т., ды праз сваё падпольле. Навет і ў сваей сталіцы, дзе Беларусы нічым ім не маглі быць грознымі, яны ўсё-ж пагражалі сьмерцяй беларускаму сьвятару за самую ягоную родную мову ў сьвятыні!
Ды ня ўсе перапужаліся. Марыянін, кс. В.Хамёнак, не спалохаўся пагрозаў і адпраўляў далей набажэнствы ў Варшаве для сваіх беларускіх суродзічаў, побач літургічнай мовы лацінскай, і ў мове беларускай.
Калі я ехаў назад да Баранавіч, ад Седльцаў да Берасьця ў адкосе ляжаў толькі адзін цягнік і адзін паравоз з прычэпкай. Ад Бугу-ж да Баранавіч налічыў я толькі па правым боку 12 паравозаў з колькімі вагонамі. Гэта значыла, што Палякі няшмат перашкаджалі Немцам перакідаць свае арміі ды зброю пад Сталінград, Маскву, Калінін. Дык бальшавіцкая партызанка ў Беларусі куды актыўней дэзарганізавала нямецкі транспарт, хоць тут што тры кілямэтры стаяў пры зялезьніцы абвалаваны бункер, а ў ім сядзела 35 чалавек нямецкай аховы. Быў гэта трэйці, Гітлерам зусім непрадбачаны фронт.
gervasij
 
Сообщения: 3361
Зарегистрирован: Вс авг 09, 2009 1:00 pm
Откуда: Vialikalitva (Belarus)

Сообщение gervasij » Вт апр 03, 2012 6:49 pm

Зараз зьбіраю інфармацыю пра Тадэўша Рэйтана. Цікаўлюся ягонай постаццю здаўна ічым больш цікаўлюся,тым больш пачынаю сумнявацца ў тым, што быў ён "шчырым палякам",якім яго спрабуюць прапісаць суседзі.

Па-першае, ужо сама Вікіпедыя падымае пытаньне, бо пра яго піша "польскі шляхціц" (чый род здаўна жыў у Грушаўцы (Грошаўцы) пад Ляхавічамі), а пра ягоных паплечнікаў -Корсака (слонімскага) і Багушэвіча (менскага) гэтага не напісана. Такім чынам, яны не "палякі"?

Ідзем далей. Жыў ён на Літве, але таксама меў маемасць на Белай Русі (каля Полацка). Менавіта ад Літвы,ад Наваградскага ваяводства ВКЛ, і быў накіранваны на сойм, які замест таго, каб па закону адбывацца на Літве,у Гародні, быў перанесены караняжамі ў Варшаву . Нечуванае нахабства. Вядома,што літвінскі краевы патрыятызм быў ня горшы за польскі . Наўрацьці Рэйтан быў расчулены такім прыніженьнем літвінаў з боку караняжаў.
Рэйтан,Корсак, Багушэвіч і некалькі іх сяброў былі адзінымі(усе літвіны) ,хто моцна,годна выступіў супраць парушэньняў заканадаўства і здрады інтарэсаў Літвы і РП. Я пакуль што недастаткова валодаю матэрыяламі, бо збольшага пра яго напісана ў мастацкай,мэмуарнай літаратуры, але нават самы не абазнаны чалавек першым ,што скажа ,пачуўшы пра выбрыкі Панінскага і К - скажа - палякі здалі Літву на карысць маскалёў.
Наконт ягонай "польскай" шчырасьці таксама можа сьведчыць тое, што брат ягонай матулі быў адным з кіраўнікоў Уніяцкай царквы. ( http://be-x-old.wikipedia.org/wiki/%D0% ... 1%96%D1%87 ) Які, між іншым, вельмі моцна прыціскаўся ўладай Рэчы Паспалітай.... Пляменьніца Рэйтана, Ганна, у сваіх ўспамінах піша, што Тадэвуш быў нібыта шчырым каталіком, але дадае, што вера гэтая (каталіцтва) для яе яшчэ нязвыклая...

-----

Апошняе. Палякі ,як і маскалі, таксама відаць,парупіліся, каб з пад пера цэнзуры выходзілі толькі спраўныя палякі... Але, як надакучыла ва ўсім шукаць трайное дно і знаходзіць..

П.С. буду ўдзячны за любую літаратуру ,матэрыялы па Рэйтану. Сам падзялюся тым,што маю..
Последний раз редактировалось gervasij Чт апр 05, 2012 1:06 am, всего редактировалось 1 раз.
gervasij
 
Сообщения: 3361
Зарегистрирован: Вс авг 09, 2009 1:00 pm
Откуда: Vialikalitva (Belarus)

Сообщение gervasij » Ср апр 04, 2012 2:48 pm

Спадарства!
Чытаю зараз вось гэтую кнігу,
Изображение

У якой вельмі падрабязна распавядаецца пра Вольны сейм, які каронныя сенатары і паслы пераўтварылі ў Сейм канфедэрацкі, парушыўшы тым самым вельмі шмат адвечных законаў. Іншымі словамі, Сейм быў несапраўдным , тэатрам, які ажыццявілі набытыя за грошы сенатары-паслы здраднікі.

Супраць былі толькі літвіны. 12 сенатараў,на чале з Рэйтанам. Караняжы толькі і ведалі, што зьдекваліся з Літвінаў.

Дачытаў да 76 старонкі і нідзе , пакуль што, нават там, дзе цытуюцца словы Рэйтана и ягоных сяброў, не гучала - за Польску, я -поляк і г.д.
Айчына- так, гучыць, але ёсць красамоўнае супрацьстаяньне Літвіны-Караняжы. Пры гэтым ,літвіны чамусьці ўсе з тэрыторыі сучаснай Вялікалітвы (Беларусі), не заўважна пасярод паслоў - шавльскіх ці медвегальскіх...ды бліжэй да нашай мяжы таксама нешта незаўважна ..
Самыя ярыя супраціўнікі палякам - нашыя , Рэйтан (з Грушаўкі), Корсак (Слонімскі), Багушэвіч (Менскі) ,Куженецкій (Пінскій), леньчыцкія паслы..
А пра паводзіны палякаў нават чытаць і то пагана...
Дадамо, што аўтар кнігі часам устаўляе "Польска", Рэч Паспалітая, але гэта робіцца больш меньш тактычна, і зразумела ,што за гэтым стаяць два народы.

Стварэньню з Рэйтана - Вялікага Паляка (этнічнага) трэба ,нарэшце, пакласьце канец.

=====
А стварэньню з яго культавай Асобы нашай гісторыі , актуальнай зараз, як ні хто іншы, трэба пакласьці пачатак!
gervasij
 
Сообщения: 3361
Зарегистрирован: Вс авг 09, 2009 1:00 pm
Откуда: Vialikalitva (Belarus)

Сообщение gervasij » Вт апр 10, 2012 8:40 pm

Пачуцце меры -добрая рэч, але ў суседа, падобна, яно адсутнічае.

Спіс 10 польскіх багатыроў, якія нешкадавалі "жывата сваега" за Польшчу...

Да 20 стагоддзя караняжамі -палякамі нават не пахне.
Рэйтан, Касьцюшка, Плятэр, Траўгут... Всё астатняе - з 1919г.

Вось з каго (з палякаў ) трэба браць прыклад- ляпіць гарбатага дзе толькі магчыма!) Жартую....

http://niewiarygodne.pl/gid,14250721,im ... jecie.html
gervasij
 
Сообщения: 3361
Зарегистрирован: Вс авг 09, 2009 1:00 pm
Откуда: Vialikalitva (Belarus)

Re: ДЕМОНИЗАЦИЯ ПОЛЬШИ

Сообщение Mihail Mitin » Сб ноя 10, 2012 8:18 am

Открытая лекция И. Грали о польском взгляде на русскую Смуту...
Nov. 8th, 2012 at 9:25 AM
http://tvkultura.ru/video/show/brand_id ... _id/171907
Только что просмотрел.
Интересно и познавательно.
Mihail Mitin
 
Сообщения: 4697
Зарегистрирован: Вс дек 21, 2008 11:10 pm
Откуда: Минск

Re: ДЕМОНИЗАЦИЯ ПОЛЬШИ

Сообщение skorynapiterski » Сб ноя 10, 2012 5:02 pm

Mihail Mitin писал(а):Открытая лекция И. Грали о польском взгляде на русскую Смуту...
Nov. 8th, 2012 at 9:25 AM
http://tvkultura.ru/video/show/brand_id ... _id/171907
Только что просмотрел.
Интересно и познавательно.

Всегда с удовольствием читаю Ваше мнение и представления. Поэтому подробнее иногда.
skorynapiterski
 
Сообщения: 3788
Зарегистрирован: Пт апр 25, 2008 10:48 am
Откуда: Minsk

Re: ДЕМОНИЗАЦИЯ ПОЛЬШИ

Сообщение psv-777 » Вс дек 23, 2012 4:03 pm

Ну,что-подемонизируем еще Польшу :?: :roll:
Сейчас шукал в нете книжки и наткнулся на мемуары Керенского.И знаете ,что?Шестое чувство подсказало-посмотри этимологию фамилии.
Фамилия Керенский в большинстве случаев имеет польское происхождение и формируется либо из самой Польши, либо из соседних с ней государств (Белоруссия, Украина). Подавляющее большинство представителей фамилии Керенский относились к польской шляхте.

:lol: :lol: :lol:
Вот кто просрал Российскую Империю.Так сказать вы нас оккупировали,а мы вам(вместе с евреями)устроили потом"праздник" на 70 лет.И по делом.
Выводы отсюда какие?Успокойтесь и живите мирно и счастливо в своей огромной стране.
psv-777
 
Сообщения: 8324
Зарегистрирован: Вс мар 22, 2009 1:30 am
Откуда: Менск

Re: ДЕМОНИЗАЦИЯ ПОЛЬШИ

Сообщение Кот » Вс дек 23, 2012 4:20 pm

Вы в этом точно уверены? Это сам Керенский пишет?
В Пензенской области есть город Керенск, на реке Керенке.
http://ru.wikipedia.org/wiki/Керенск
По мокшанский "керомс" - рубить, "керома" - рубка. Есть 2 реки Керенка, 1 Керенга, 1 Керенда.
Кот
 

Re: ДЕМОНИЗАЦИЯ ПОЛЬШИ

Сообщение psv-777 » Вс дек 23, 2012 4:36 pm

Да извиняюсь,не прав:
С отцовской стороны предки Александра Керенского происходят из среды русского провинциального духовенства. Его дед Михаил Иванович с 1830 года служил священником в селе Керенки Городищенского уезда Пензенской губернии. От названия этого села и происходит фамилия Керенских, хотя сам Александр Федорович связывал ее с уездным городом Керенском той же Пензенской губернии.
psv-777
 
Сообщения: 8324
Зарегистрирован: Вс мар 22, 2009 1:30 am
Откуда: Менск

Re: ДЕМОНИЗАЦИЯ ПОЛЬШИ

Сообщение gervasij » Пт фев 01, 2013 4:24 pm

gervasij
 
Сообщения: 3361
Зарегистрирован: Вс авг 09, 2009 1:00 pm
Откуда: Vialikalitva (Belarus)

Пред.

Вернуться в История

Кто сейчас на конференции

Сейчас этот форум просматривают: нет зарегистрированных пользователей и гости: 2