ну, і каму верыць?
Андрэй ВОЛАН (лац.: Andreas Volanus, літ.: Andrius Volanas; ~ май 1530, Польшча — 1610, в. Біюцішкі, цяпер Гродзенская вобл.) — вялікалітоўскі палітычны дзеяч, філосаф, ідэолаг рэфарматаў-евангелістаў, літаратар, сакратар Мікалая Радзівіла Рудога, каралёў Жыгімонта Аўгуста, Стэфана Баторыя, Жыгімонта Вазы.
Вучыўся ў універсітэтах Франкфурта-на-Одэры і Кёнігсбергу, вярнуўся з-за межы заўзятым кальвіністам. Абіраўся паслом на сойм Рэчы Паспалітай ад Ашмянскага павету. На пасадзе каралеўскага сакратара А. Волан часта быў пасярэднікам паміж каралём і шляхецкімі соймікамі, ездзіў у пасольствах у Інфлянты, Аўстрыю, Маскоўскую дзяржаву. У 1595 быў у Маскве ў якасці пасла разам з Л. І. Сапегам. Як соймавы пасол і пісьменнік, прымаў дзейны ўдзел ва ўнутраным палітычным жыцці ВКЛ. Барацьба ў паміж рэлігійнымі партыямі, якая пагражала небяспекай існаванню пратэстанцызму ў Рэчы Паспалітай, улучыла А. Волана ў палеміку з абаронцамі каталіцызму і розных пратэстанцкіх сектаў.
Абароне пратэстантаў, у прыватнасці Мікалая Радзівіла Рудога, пры двары якога А. Волан жыў побач з некалькімі іншымі вядомымі прапаведнікамі кальвінізму, ад нападкаў Станіслава Аржахоўскага А.
Волан прысвяціў твор «Rozmowa polaka z litwinem». Услед за тым ён выпусціў цэлы шэраг палемічных твораў, пераважна па багаслоўскіх пытаннях, і ўдзельнічаў у шматлікіх дыспутах, м.і. з П. Скаргам, А. Пасевіна, Ф. Соцынам. Аўтар звыш сарака твораў, напісаных пераважна на лаціне, — палітыка-прававых трактатаў, прац па этыцы і багаслоўю, пасланняў, пропаведзяў. Працы А. Волана друкаваліся ў Вільні, Кракаве, Данцыгу; накіраваныя супраць каталіцызму, асабліва супраць езуітаў (напр. гл.: «Anabaptismus sive speculum fidei et pietatis Anabaptistorum», Вільня, 1586), творы перакладаліся гугенотамі ў Францыі, кальвіністамі ў Германіі і ўключаліся Ватыканам у Індэкс забароненых кніг. Напісаў ухавальную прамову на смерць Мікалая Радзівіла Рудога (1588), лісты кіеўскаму біскупу Мікалаю Пацу (1565), магістрату Рыгі (1599). Частка яго лістоў і прамоў засталася ў рукапісах.
У сваіх творах часам кранаўся палітычных і сацыяльных тэм, трымаючыся і тут рэфарматарскага пункту гледжання, уласцівага большасці польскіх пратэстантаў таго часу. Адзін з галоўных твораў А. Волана лац.: «De politica hominum societate» («Аб палітычнай і грамадзянскай свабодзе», 1572), у якім разглядаюцца пытанні роўнасці ўсіх саслоўяў, свабоды і справядлівасці. На аснове прац Арыстоцеля, Платона, Цыцэрона сцвярджаў, што «свабода найбольш пасуе да чалавечай натуры».
Імя А. Волана нададзены вуліцы у Старым горадзе Вільнюса.
http://be.wikipedia.org/wiki/Андрэй_Волан
===========================
Аўгусцін (Аўгустын) РАТУНДУС (РАТОНДУС) МЯЛЕСКІ[1] (~1520, Велюнь, Польшча — 20 сакавіка 1582, Вільня), вялікалітоўскі палітычны і грамадскі дзеяч — сакратар каралеўскі, войт віленскі, юрыст, належаў да школы гуманістаў (або элегантнай юрыспрудэнцыі), публіцыст, гісторык. Дзеяч контррэфармацыі ў ВКЛ. Адзін з найбольш вядомых і рознабаковых дзеячоў культуры часоў Адраджэння ў ВКЛ сяр. 16 ст.
Паходжанне А. Ратундуса невядомае[2]. Вучыўся ў акадэміі Любранскага (Познань), у Вітэнбергскім універсітэце (Германія). Каля 1543 атрымаў пасаду настаяцеля ў Варце, ад якой пазней адмовіўся. З 1544 на пасадзе пісара ў польскай канцылярыі караля Жыгімонта Старога. Пасля вучобы ў Балонскім універсітэце (Італія) і атрымання ступені доктара права, у 1549 заняў пасаду каралеўскага сакратара. У 1551 прыбыў у ВКЛ, пачаў працу ў Канцылярыі, прызначаны віленскім войтам. Ад кар. і вял.кн. трымаў Стаклішскае староства і Ярмалішскі маёнтак, меў у Вільні дом і інш. маёмасць. Быў у шлюбе з Сафіяй[3] (пам. пасля 10.3.1604) з якой меў сына Мікалая (пам. у маленстве перад 16.4.1558), дачок Рэгіну (Раіну, Райну)[4]) і Эльжбету[5] (пам. перад 18.11.1597).
Памёр у Вільні, пахаваны ў касцёле св. Янаў, надмагілле не захавалася.
На пачатку войтаўства А. Ратундуса, у Вільні выдадзены вількер (1551). А. Ратундус прымаў удзел у 2-ой рэдакцыі Статуту ВКЛ (1566), пераклаў яго з «рускай» на лацінскую мову, прымаў удзел і ў 3-й рэдакцыю Статуту (1588), праз яго ўдзел у Статут унесена шмат нормаў рымскага права. Таксама А. Ратундус складаў тастамент Жыгімонта Аўгуста.
А. Ратундус адзін з лідэраў контррэфармацыі ў ВКЛ, аўтар некалькіх радыкальных пракаталіцкіх публіцыстычных твораў, многія з яго дзеянняў і думак у гэтым кірунку не маюць адназначнай ацэнцы. Прычыніўся да навяртанне ў каталіцтва ўплывовых дзеячоў, у т.л. Яна Геранім Хадкевіч. Быў адным са сведкаў у справе пра віленскае біскупства каад'ютара Юрыя Радзівіла (стаў біскупам з 17.12.1579), сына Мікалая Радзівіла Чорнага. Падпісаў акт аб заснаванні Віленскага езуіцкага калегіюму (12.1.1582).
І
снуе меркаванне, што А. Ратундус быў адным з аўтарам вядомага твору тагачаснай палітычнай публіцыстыкі, ананімнай «Размовы паляка з ліцвінам» (Rozmowa Polaka z Litwinem, Бярэсце, ~1566) напісанай у абарону ВКЛ ад унійных прэтэнзій Польшчы, выкладзеных у трактаце Станіслава Ажахоўскага «Quincunx». Аўтарству А. Ратундуса прыпісваюць лацінамоўную «Літоўскую хроніку або гісторыю» (Cronica sive Historia Lituaniae) і «Кароткую гісторыю літоўскіх князёў» (Epitome Principum Lituaniae), знойдзеных ў адным з экземпляраў 3-й рэдакцыі Статуту (1588), дзе выкладаецца рымская тэорыя паходжання літоўцаў, усхваляецца лацінская мова і заклікаецца да вяртання яе ўжывання ў дзяржаве, перш за ўсё ў галіне права, як сапраўднай мовы літоўскага народу.
Захаваліся лацінамоўныя лісты А. Ратундуса свайму апекуну і паплечніку кардыналу вармінскаму Станіславу Гозію — каштоўны помнік лацінамоўнай гуманістычнай эпісталярыкі ВКЛ сяр. 16 ст.
http://be.wikipedia.org/wiki/Аўгусцін_Ратундус
Rozmowa Polaka z Litwinem, 1564
http://www.wbc.poznan.pl/dlibra/docmetadata?id=1212