gervasij » Сб июл 14, 2012 8:06 am
Наконт жоўтай кітайскай скуры італійцаў і гішпанцаў Медзія загнуў дугу.
Яны смуглыя, загар прыгожы /кажу пра жанчын/.
Наконт вузкіх вачэй паўночных народаў , за якія якута можна зблытаць з гішпанкай Медзія загнуў дугу. Вочы, звячайна, вялікія, выразныя.
Насы - як правіла, арліныя, часам роўныя, рост сярэдні і нізкі.
Наконт чорных валасоў гэта стэрэатып...бо, напрыклад,барселонкі /падобна на тое, што і іншыя маюць гішпанкі/ вельмі прыгожыя валасы , нейкая дзіўная помесь рыжага з золатам.. італійкі таксама рознакаляровыя ад рыжага да чорнага.
-----------
Жонка Баранаўскаса, як я разумею, невысокая, чорнавалосая. Дакладна ня ведаю, але калі не хавае прыхільнасці да жомойцкіх перамогаў, піша пра Біруту =Святая Бірута, дык магчыма з'яўляецца жомойткай. Герр Баранаўскас крыху іншы, таксама невысокі, але светласкуры і светлавалосы, дарам ,што калісьці на форуме напісаў, што мае паходжаньне звязанае з Вялікалітвой/Беларусью/. Прозвішча мае, уласцівае нашым татарам /Мурза Бараноўскі і інш./...
Аднойчы, стоячы каля Акадэміі навук, за гадзіны паўтары ,налічыў прыкладна 70 адсоткаў светлавалосых /ад белых да льяных/ ад ўсіх прайшоўшых . Гэта лічба /зразумела ,умоўная/ мяне тады вельмі ўразіла, светлавалосасць проста біла па вачах...
Гэта так, зранку. Вяртаемся да жомоіцкага антрапалагічнага тыпу.