http://www.arche.by/by/page/science/14192
Ці беларусы ёсць украінцамі?..
тэкст: Аляксей Дайлідаў
крыніца: thepointjournal.com
апублікавана: 10:41 06/03/2013
Друкаваць
2
...Альбо пра заганнасць "рускага" (тэрміналагічна) праекту гісторыі беларусаў.
Аўтар гэтых радкоў, будучы мовазнаўцам па адукацыі, у сваіх штудыях па гісторыі Вялікага княства Літоўскага імкнецца найперш да дакладнага выяснення сэнсаў і ролей назоваў і тэрмінаў нашае мінуўшчыны. Найперш гэта тычыцца асяродкавага назову нашае гісторыі – назову "літва" – які на працягу стагоддзяў быў назовам нашага беларускага народу. Цяперашняя афіцыйная беларуская навука гэта адмаўляе і, утроп за савецкаю гістарычнаю навукаю, вядзе проці назову "літва", "літвіны", як гістарычнага назову беларусаў у Вялікім княстве Літоўскім, сапраўднае змаганне. У гэтым плане, відавочнай выглядае канечнасць праяснення тэрмінаў, стварэння адзінае і суцэльнае сыстэмы гістарычнае тэрміналогіі – бо відавочна, што такое сыстэмы цяпер нямаш, і, з аднаго боку, відавочны крыш створанае ў 19 стагоддзі прапагандысцкае тэзы аб тым, што "літва" гістарычна – гэта назоў балцкага этнасу, што добра разумеюць не адно ў Беларусі, але і на Віленшчыне (мясцовыя літвіны і палякі), а, з другога боку, відавочная і безвыхадзь усялякіх вылучна "рускіх" (тэрміналагічна) праектаў рэканструкцыі нацыянальнае гісторыі беларусаў, т.б. няздольнасць гэтых праектаў даць адэкватныя нацыянальныя рэканструкцыі, паслугоўваючыся тэрміналогіяй, пазбаўленай "літоўшчыны" і прапануючай адно "рускі" тэрміналагічны наратыў (чаму будзе збольшага прысвечаны дадзены артыкул).
Дзеля таго, каб адразу пазначыць сваю пазыцыю і вектар сваіх разважанняў, аўтар не будзе хаваць прынцыповых падстаў свайго пагляду на гэтае пытанне, і абвесціць, што ён лічыць тэзу, развітую ў рамантычна-шавіністычнай польскай гістарыяграфіі 19 стагоддзя, аб тым, што "літва" гістарычна з паходжання – гэта балцкі этнас, несапраўднай і штучнай, а якія-кольвечы рэканструкцыі мінуўшчыны, заснаваныя на гэтай тэзе, хімерычнымі. У нашым грунтоўным артыкуле "Літоўскі народ 14 стагоддзя з моўнага, культурнага і канфесыйнага гледзішча" мы пазначылі асноўныя падставы нашага дыскурсу на аснове некаторае колькасці гістарычных крыніц. У гэтым сціслым, але досыць змястоўным артыкуле (больш за 70 спасылак, пераважна на гістарычныя крыніцы), прысвечаным тэме літоўскага народу ў 14 стагоддзі (да Крэўскае вуніі 1385 году), мы паказалі, што няма аніякіх падстаў лічыць літоўскі народ да Крэўскае вуніі "этнасам балцкіх язычнікаў", як гэта беспадстаўна і бездаводна перамаўляюць у гістарычнай літаратуры дагэтуль, і даводна паказалі, што літоўскі народ ("літва") гэтага часу станавіў сабою канфесыйную супольнасць вернікаў Літоўскае мітраполіі (існавала ад 1300 году, да яе стварэння існавала Літоўскае біскупства) апрычонага хрысціянскага ладу, богумільскае адмены (відавочна, сам назоў "літва" і азначаў уласне гэтую мясцовую адмену хрысціянства); мітраполія абыймала ўсе землі сучаснае Беларусі, натуральна, разам з Віленшчынаю і Ковеншчынаю (т.б. землі ўласне Вялікага княства Літоўскага, без Жамойці і ўкраінскіх зямель), існавалі Наваградскае, Полацкае і Тураўскае біскупствы (якія ў крыніцах 14 стагоддзя называліся ўласне "літоўскімі")....
Вельмі вялікі артыкул. Недзе пасярэдзіне -адбываецца "пагром" сп.Марзалюка..