СТАРОНКІ РЫЦАРСКАГА ЭПАСУ
ПАХВАЛА ПАНУ ВІЛЕНСКАМУ,
СТАРАСТУ ЛУЦКАМУ І БРАЦЛАЎСКАМУ,
МАРШАЛКУ ВАЛЫНСКАЕ ЗЯМЛІ, ВЯЛІКАМУ ВАЯВОДУ,
СЛАЎНАМУ ДЫ ВЯЛІКАРАЗУМНАМУ ГЕТМАНУ,
КНЯЗЮ КАНСТАНЦІНУ ІВАНАВІЧУ АСТРОЖСКАМУ
http://hetman.by/staronki-ryiczarskaga-epasy.html
У год 7023 (1514), 2 індыкта, месяца жніўня першага дня вялікі князь маскоўскі Васіль Іванавіч1, маючы ненажэрную ўтробу ліхвяра, пераступіўшы дамову і крыжацалаванне, з меншага на большае зло падаўся і пачаў здабываць некаторыя гарады, бацькаўшчыну і дзедаву спадчыну вялікага ды слаўнага гаспадара Жыгімонта2, караля польскага і вялікага князя літоўскага, рускага, прускага, жамойцкага ды іншых.....
Гэты вялікаслаўны кароль Жыгімонт сваё слова, дадзенае князю маскоўскаму, трымаў непарушна і неадступна ўва ўсім, але бачачы яго вераломства і хочучы бараніць сваю бацькаўшчыну, Літоўскую зямлю....
А ў той час прыехалі да вялікага караля Жыгімонта на дапамогу ляшскія паны і дваране славутыя, рыцары Кароны Польскае і ўсе супольна, узяўшы Бога на дапамогу....
О, вялікія і выдатныя віцязі літоўскія, прыпадобніліся вы сваёю мужнасцю харобраю да македонцаў, справаю і навукаю князя Канстанціна Іванавіча, другога Антыёха, гетмана войска македонскага. І паказаў сябе князь Канстанцін адважным рыцарам і верным слугою свайго гаспадара разам са шматмагутнымі воямі літоўскімі, якія, не шкадуючы сябе, памкнуліся на вялікую сілу варожую, і ўдарылі, і мноства людзей з войска маскоўскага пабілі, і восемдзесят тысяч усмерцілі, а іншых жывымі ў палон узялі: найвышэйшага ваяводу і гетмана маскоўскага войска князя Міхаіла Іванавіча Булгакава Голіцу, брата ягонага князя Дзімітрыя, Івана Андрэевіча Чалядніна, князя Івана Дзімітрыевіча Пронскага, Дзімітрыя Васільевіча Кітаева, Данілу Андрэевіча Плешчава, Івана ды Ўладзіміра Сямёнавічаў, князя Барыса Рамаданаўскага, князя Івана Сямёнавіча Старадубскага, князя Пятра Пуцяцкага, князя Сямёна Янавіча ды іншых, чые імёны тут не ўпісаныя, бо не змесцяцца.
Когда это написано? Сразу после битвы?