gervasij » Сб янв 12, 2013 9:02 pm
Спадар Леанід, найвялікшы дзякуй! маю гэты твор, але алічбаваць не змог.. а ён варты таго 500 разоў. Вельмі раю ўсім!
Дзеля таго, каб скласьці мастацкі, рамантычны вобраз Літвы (Беларусі), Наваградчыны канца 18, першай паловы 19 стст., раю чытаць разам з:
1. Ігнацы Ходзька "Успаміны квэстара"
2. А.Міцкевіч "Пан Тадэвуш"
3. І.Яцкоўскі " Літоўскія прыгоды"
4. гэты твор.
Дакіну...
Жавускі потым, калі перакінуўся душой на маскальскі бок, нават займаўся самацэнзурай, выкідая з гавэнды пра Рэйтана практычна ўсе антымаскалізмы...
Жавускі паўплываў на Міцкевіча, Міцкевіч паўплываў на Жавускага.
Жавускі - гэта ён ў свой час сказаў "калі вы мяне ня будзеце лічыць ліцьвінам, то вельмі пакрыўдзіце". таксама ..спадзяюся, што не памылюся, калі прыпішу яму словы "я-ліцьвін, да касьцей ліцьвін!". Ліцьвінізм выхадца з Русі (Валыні, Украіны) прывіўся Жавускаму пад час доўгатэрміновага побыту ў дзяцінстве на Літве (паміж Наваградкам і Менскам)...
Карацей, ліцьвіністам, прысьвячаецца)