Действительно-а почему беларусы стали(после уничтожения ВКЛ и его канцелярского языка польского в 18 веке)писать на кирилице,а не на латинке?Ответ прост-такова была царская политика в отношении беларусов и украинцев.
У 1840–1850-х гадох Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч выдаў на беларускай мове
лацінскім алфавітам пяць кніг: “Sielanka” (1846 г.), “Hapon” (1855 г.),
“Wieczernicy...” (1855 г.), “Ciekawyś? — Przeczytaj” (1856 г.) і “Biełaruski Dudarz”
(1857 г.). Першая яго кніга — “Sielanka” — выйшла ў Вільні ў 1846 г. накладам
600 паасобнікаў, а ўсе астатнія — у Менску192. Адрозна ад Яна Чачота Дунін-
Марцінкевіч адрасаваў сваю творчасьць найперш самым сялянам, а ня іх
уладальнікам ці аканомам. У 1859 г. ён пераклаў на беларускую мову славутую
паэму Адама Міцкевіча “Пан Тадэвуш”. Калі царская цэнзура забараніла
распаўсюджваньне ўжо надрукаванай кнігі, пастанавіўшы “не дапускаць
ужываньня польскага альфабэту пры друкаваньні твораў на беларускай
гаворцы”193, дык аўтар напісаў у Галоўны цэнзурны камітэт: “У нашых
правінцыях з ста сялян, відаць, можна знайсьці 10, якія добра чытаюць па-
польску, тым часам з тысячы ледзьве знойдзецца адзін, што ведае расійскую
мову”194. Так Дунін-Марцінкевіч беспасьпяхова спрабаваў растлумачыць
уладам, чаму ён хацеў выдаць свой пераклад менавіта лацінкай, а не
кірыліцай. Відавочна, што яго ацэнка роўню пісьменнасьці беларускіх сялянаў
была блізкая да рэальнай.
Конкретная цитата из имперского циркуляра:
“не допускать употребления польского алфавита при печатании сочинений на белорусском наречии”
(Кісялёў В.Г. Пачынальнікі... С. 136).